2006-10-31 11:41:59

У Вільнусе прайшла канфярэнцыя прысвячаная праблемам гандлю людзмі.


Узрост тэмпаў гандлю людзмі знаходзіцца ў прамой залежнасці ад беднасці насельніцтва і павялічэння колькасці жанчын, якія прымушаны мігрыраваць у небяспечных умовах, упэўнены ўдзельнікі міжнароднай канфярэнцыі па пытанням, злучаным з гандлям людзмі. У працы канфірэнцыі, якая прайшла ў літоўскай сталіцы, прынялі ўдзел 50 экспертаў з 11 краінаў свету, прадстаўнікі ўрадавых структур, паліцыі, а таксама літоўскага аддзяленя каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.
Торстен Морітц, сакратар камісіі па пытаннях мігрцыі пры Канфярэнцыі еўрапейскіх Цэркваў, адначыў, што “з закрыццём межаў развітымі краінамі з’ява міграцыі ў асабліва небяспечных умовах робіцца ўсё больш распаўсюджанай”. “Самай падпадаючай пад рызыку катэгорыяй грамадзянаў робяцца жанчыны, якія складаюць большасць з ахвяраў гандлю людзмі”, - дадаў спадар Морітц.
“Апошнія 10 гадоў абмеркаванне пытанняў гандлю людзімі тычылася, у асноўным, тэмы сэксуальнай эксплуатацыі. Аднак цяпер гандль людзмі глыбока ўвайшоў у розныя сферы жыцця – людзі пад прымусам працуюць на будоўлях, караблях, у галіне сельскай гаспадаркі, іх трымаюць як рабоў, дзяцей прымушаюць займацца крадежам і жабраваць”, - падкрэсліў Торстен Морітц.
Iвонн Ван де Кар, выканаўчы дырэктар датскага фонда “Законнікі супраць гандлю людзмі” адзначыла, што большасць ахвяраў гандлю людзмі ў Еўропе з’яўляюцца грамадзянамі краінаў з высокім узроўнем беднасці – гэта краіны былых камуністычных краінаў Усходняй Еўропы і краінаў, якія знаходзяцца па-за Старым кантынентам.
Айцец Робертас Грыгас, кіраўнік літоўскага аддзялення “Карытас”, адзначыў, што больш за палову ўдзельнікаў канфярэнцыі прадстаўлялі Каталіцкую Царкву і іншыя хрысціянскія канфесіі. Ён назваў хрысціянскую прысутнасць “знакам таго, што Царква надае вялікую ўвагу барацьбе супраць парушэння праў чалавека”. Па словах а.Робертаса, менавіта дзейнасць “Карытас” і іншых пазаўрадавых арганізацый прывяла да падвышення ўвагі да гэтай праблемы з боку цывільных уладаў.
З 2001 года літоўскае аддзяленне дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” аказвае дапамогу ахвярам гандлю людзмі. Iм прапануецца псіхалагічная дапамога, медычныя і юрыдычныя паслугі.







All the contents on this site are copyrighted ©.