2006-10-31 13:22:34

Домік, дзе жыла Найсвятая Дзева Марыя, наведае Папа Бенедыкт 16 падчас свайго апостальскага падарожжа па Турцыі.


Адпаведна царкоўнай легендзе, Марыя пасля смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста жыла разам з вучнем, што стаяў з ёй ля падножжа Крыжа - Янам-Эвангелістам, ў стара жы тнейшым з гарадоў, вядомых чалавецтву, Эфесе,на ягонай радзіме.Тут яны ратаваліся ад пераследу рымлянаў. Паданне гаворыць, што і памёрла ды атрымала Унебаўзяцце Багародзіца менавіта тут. Гістарычнага сцверджання пакуль няма, бо месца пахавання Дзевы Марыі не знойдзена ні ў Эфесе, ні наўкол. Папы Рымскія ўжо бывалі тут: Павел 6 ўпершыню малілся ў Эфесе да Багародзіцы ў 1967 годзе. Зараз Дом Марыі з'яўляецца месцам паломніцтва хрысціянаў і мусульманаў;на гэтым месцы адбываюцца цудадзейныя вылячэнні хворых.
Зараз ідуць апошнія прыгатаванні да апростальскага візіту, які пачынаецца 28 лістапада і завершыцца 1 снежня. Папа едзе ў сучасную Турцыю на старажытныя землі Кастантынопаля па запрашэнні не толькі Ўсяленскага патрыярха Барталамея 1, што паступіла яшчэ летась, але і прэзідэнта Турцыі Ахмеда Нечдета Сезера. Менавіта гэта перамясціла тэрмін візіта амаль на год. Акрамя сустрэчаў з імі, Бенедыкт 16 будзе мець удзел у Літургічных святкаваннях Дня Андрэя Першазванага, нябеснага ахоўніка Канстантынопаля, апостала славянскіх народаў Усходняй Еўропы.Пасля Стамбула(Канстантынопаля) і Анкары Бенедыкт 16 наведае 3-ці па велічыні горад краіны - Ізмір .У старажытнасці ён называўся Смірна і быў жамчужанай Візантыйскай імперыі, дзе дабравешчанне прыжылася ўжо ў 1 стагоддзі па Растве Хрыстовым.







All the contents on this site are copyrighted ©.