У нядзелю 29 кастрычніка Свяцейшы Айцец адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную
малітву "Анёл Панскі".
У нядзелю 29 кастрычніка на плошчы св.Пятра ў Ватыкане Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI°
адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву “Анёл Панскі”. У прыватнасці, у
сваім казанні пад час малітвы Папа сказаў: “Дарагія браты і сёстры, у Эвангеллі на
гэту нядзелю мы чытаем, што ў той час, калі Пан ішоў па вуліцах Ерыхона, адзін сляпы
па імяні Бартымей звярнуўся да Яго закрычаўшы: “Сын Давіда, Езус, злітуйся нада мной!”
Гэта малітва закранае сэрца Хрыстуса, які спыняецца, загадвае паклікаць сляпога і
вылечвае яго. Гэта вельмі важны момант, бо ў’яўляе сабой асабістае спатканне Пана
і гэтага пакутуючага чалавека. Яны абодва знаходзяцца адзін перад іншым: Бог са сваёй
воляй вылячыць і чалавек са сваім жаданнем быць аздароўленым. Дзве свабоды, два блізкія
жаданні: “Што ты жадаешь каб я табе зрабіў?”, - пытаецца Езус. “Каб я зноў атрымаў
зрок!”, - адказвае сляпы. “Iдзі, твая вера збавіла цябе!” З гэтымі словамі робіцца
цуд. Радасць Бога, радасць чалавека. Бартымей, які убачыў святло - гаворыцца ў Эвангеллі
– ідзе за Панам: значыць робіцца адным з Яго вучняў і накіроўваецца ў Ерусалім, каб
прыняць удзел у вялікай Таямніцы Збаўлення. Гэта апавяданне, - працягнуў Папа, - указвае
шлях да Таямніцы Хросту, якая ў старажытнай Царкве называлася таксама “Асвятленнем”. Вера
– гэта шлях прасвятлення: частка пакорлівасці ў прызнанні неабходнасці збаўлення і
асабістага спаткання з Хрыстом, які заклікае ісці за Сабой шляхам любові. На гэтым
узоры ў Царкве базуюцца першапачатковыя хрысціянскія шляхі, якія рыхтуюць да Таямніцы
Хросту, Біжмавання і Еўхарыстыі. У месцах старажытнай эвангелізацыі, дзе быў распаўсюджаны
Хрост дзяцей, моладзі і дарослым прапануецца катэхізацыя і духоўнасць, якія дазваляюць
прайсці шляхам адкрыцця веры належным чынам, каб прыняць на сябе сапраўдны абавязак
сведчання. У якой жа ступені ёсць важнай праца святароў і катэхізатараў! Адкрыццё
каштоўнасці Хросту ёсць асновай місіянарства кожнага хрысцьяніна, бо, як мы бачым
у Эвангеллі, тыя хто далучаюцца да Хрыста не могуцш не сведчыць аб радасці і крочыць
за Iм. У гэтым месяцы, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - асаблівым чынам прысвячаным
місіянарству, мы яшчэ болей разумеем, што менавіта ў сіле Хросту мы маем аснову місіянарскага
паклікання. Заклікаю заступніцтва Панны Марыі ў тым, што тычыцца павялічэння сведкаў
Эвангелля, Каб кожны ахрышчаны, у лучнасці аб’яднання з Панам, мог адчуваць пакліканне
да абвяшчэння ўсім Божай Любові прыкладам свайго жыцця, - скончыў сваё казанне Бенедыкт
XVI°. Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Свяцейшы Айцец рашуча асудзіў тых,
што ў розных краінах свету выкрадаюць людзей і запэўніў ахвяраў гэтага злачынства,
іх родных і блізкіх у сваёй шчырай малітве. Напрыканцы малітоўнага спаткання Папа
прывітаў розныя групы пілігрымаў на іх родных мовах.