2006-10-30 14:39:33

Сусветны патрыярх Барталамей I° чакае ад візіту Папы ў Турцію палепшання экуменічных адносінаў.


Канстантынопальскі патрыярх Барталамей I° адзначыў, што візіт Папы ў Турцыю, які запланавана правесці з 28 лістапада да 1 снежня, будзе выдатнай магчымасцю для палепшання адносінаў паміж хрысціянскімі Цэрквамі.
Патрыярх, пад юрысдыкцыяй якога знаходзяцца каля 200 млн. праваслаўных хрысціянаў, падкрэсліў, што ён “з радасцю і любоў’ю” чакае прыезда Свяцейшага Айца.
Яго спатканне з Бенедыктам XVI° у Стамбуле будзе адным з галоўных момантаў наведвання Свяцейшым Айцом Турцыі.
“Хацелася б, каб хрысціяне знаходзіліся ў добрых адносінах, у добрых зносінах і дыялогу, а не ў стане варожасці і сваркі”, - заявіў Барталамей I° пад час свайго візіту ў грэчаскую сталіцу.
Канстантынопальскі патрыярх таксама падкрэсліў важнасць мірнага суіснавання хрысціянаў з прыхільнікамі іншых рэлігій. “Доўг рэлігійных лідэраў – абвяшчаць існаванне мірных шляхоў пераадолення адрозненняў…”, - падкрэсліў праваслаўны герарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.