Адносіны Святога Пасаду з Расіяй ад 19 стагоддзя і да нашых дзён разглядае новая
кніга, што выпушчана ў Ватыкане, у Папскім камітэце гістарычных навук. Прэзентацыя
працы адбылася ў Цеўтонскай Калегіі.
Вынік сумеснага навуковага пошуку супрацоўнікаў Расійскай і Ватыканскай АН мае назву
"Святы Пасад: ад Льва 13 да Пія 11". Рэдактарам выступае дацэнт кафедры палітычных
навук Незалежнага каталіцкага ўніверсітэта Ўнебаўзяцця Багародзіцы (ЛЮМСА) , член
Папскага камітэта гістарычных навук Масіміліяно Валентэ. У зборнік увайшлі акты 2-га
Венскага Сімпозіўма 2001 года аб адносінах між расіяй і Ватыканам. Пасол РФ у
Ватыкане спадар Мікалай Садчыкаў на прызентацыі кнігі, у прыватнасці, зазначыў: "Мы
прадстаўляем дзве галіны хрысціянства, якія маюць вострую патрэбу ў аб'яднанні намаганняў
для ўтрывання маральнасці і хрысціянскіх караняў у розуме і сэрцы усіх народаў".
Адносна развіцця двухбаковых адносінаў пасол прызнаў, што, нягледзячы на прыціск традыцыйнага
ценю рэлігійных праблем, адносіны пачалі развівацца станоўча. Спадар Садчыкаў падзякваў
за гонар удзельнічаць у прэзентацыі навуковай працы, якая тычыцца аднаму з непазбаўленых
цяжкасцей этапу ў адносінах між Расіяй і Святым Пасадам, адзначыўшы важнасць дыялогу,
праз які толькі і можна лепш узаемна пазнаць і зразумець адзін аднаго. У прэзентацыі
прыняў удзел Дзярсакратар Ватыкану Торчізіо Бертоне.