2006-10-27 09:45:19

Архіў Яна Паўла II° будзе перавезены з Рыма ў Польшчу.


Запіскі Папы-нябожчыка Яна Паўла II будуць накіраваныя з Рыма ў Польшчу.
У нядзелю 22 кастрычніка ў інтэрв’ю польскаму радыё былы асабісты сакратар Папы, кракаўскі арцыбіскуп кардынал Станіслаў Дзівіш, паведаміў, што ўсе запіскі Свяцейшага Айца будуць апрацаваныя і змешчаны ў архіў Цэнтра імя Яна Паўла II у Кракаве.
“Трэба даць магчымасць людзям навукі ўбачыць, апрацаваць і выкарыстаць гэтыя матэрыялы. Гэта вялікі архіў”, - сказаў кардынал Дзівіш.
Цяпер усе запісы Папы-нябожчыка знаходзяцца ў Польскім доме ў італьянскай сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.