Iзраіль патрабуе спыніць працэс беатыфікацыі Пія ХII°.
Пасол Iзраіля пры Святым Пасадзе сп.Одед Бен-Хур патрэбаваў ад Ватыкана “заблакаваць
працэс беатыфікацыі Пія ХII°”. Заява пасла была зроблена пасля заканчэння дэбатаў
аб пазыцыі Пія XII° у адносінах да Халакоста. Iзраільскі дыпламат заклікаў Царкву
пачакаць, пакуль не будуць адкрытыя архівы, якія маюць дачыненне да ваеннага перыяда,
і толькі пасля гэтага працягваць працэс беатыфікацыі, які быў пачаты некалькі гадоў
таму. Да гэтай пары Ватыкан у поўні прадставіў у распараджэнне даследчыкаў архіўныя
дакументы, якія тычацца часу да дня смерці Папы Пія ХI°, значыць да 1939 года. Больш
познія дакументы пакуль што даступныя навукоўцам толькі часткова. Пасол Iзраіля
выступіў са сваёй заявай пад час прэзентацыі працы гісторыка з Пармы Алессандро Дуче
“Святы Пасад і гебрэйскае пытанне”. Аўтар апрацаваў вялікую колькасць дакументаў;
у выніку перад чытачом ён прадставіў Пія ХII°, як поўнага сумніваў і няўпэўненага
ў сваіх дзеяннях. Гісторык знайшоў нават абвінавачанне ў адрас Папы Пачэллі ў бяздзейнасці
з боку тагачаснага прэфекта па цэрымоніям монс. Респігі. Прафесар Андрэа Ріккардзі,
гісторык па прафесіі, які з’яўляецца заснавальнікам вядомай суполкі св.Эўгідыя, лічыць,
што трэба прыняць пад увагу канкрэтныя ўмовы і культуру ваенных часоў: “Мачыма, -
як гэта не непрыемна мне гаварыць – гебрэйскае пытанне не было тады вельмі важным”,
- зазначыў спадар Рікардзі. Толькі пазней, пад час II° Ватыканскага сабора і Папам
Янам ХХIII°, пачалі закладвацца асновы дыялога з гебрэямі… Iтальянскі сенатар
Джуліо Андреотті, які таксама ўдзельнічаў у прэзентацыі і асабіста ведаў Пія XII°,
на аснове сваіх успамінаў заклікаў не “дэманізіраваць” асобу гэтага Свяцейшага Айца,
нагадаўшы, што “нават Голда Меір добра ставілася да яго”.