2006-10-26 13:04:45

У Турцыі рыхтуюцца да візіту Папы.


Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° пад час запланаванага на 28 лістапада – 1 снежня падарожжа ў Турцыю будуць ахоўваць 16 тысяч мясцовых паліцыянтаў.
Як паведамляе газета “Заман”, праграма забяспячэння бяспекі падарожжа Папы ў Турцыю разпрацавана супольна Галоўным упраўленнем бяспекі, Нацыянальнай разведывацельнай арганізацыяй і кіраўніцтвам турэцкай жандармерыі. Праграма прадугледжвае, сярод іншага, што самалёт са Свяцейшым Айцом з моманту яго ўваходу ў паветраны абшар краіны да пасадкі ў аэрапорце Анкары будуць суправаджаць два знішчальніка турэцкіх Ваенна-паветраных сілаў.
На працягу чатырох дзён, пакуль Папа будзе знаходзіцца ў Турцыі, у супрацоўнікаў паліцыі Стамбула і Анкары будуць адмененыя вольныя дні і вакацыі. Аховай Свяцейшага Айца ў турэцкай сталіцы будуць займацца 7 тысяч паліцыянтаў, а ў Стамбуле – 9 тысяч. На маршрутах Бенедыкта XVI° будуць размешчаны снайперы падраздзяленняў спецназа.
Як паведамляецца, Папе будзе прадастаўлены спецыяльны браніраваны аўтамабіль, і дакладна такі ж аўтамабіль будзе следаваць пад час візіта па альтэрнатыўных маршрутах дзеля таго, каб паменьшыць рызыку тэрарыстычнага акта.
Пад час візіта ў Турцыю Свяцейшы Айцец наведае Анкару, дзе пройдзе афіцыйная частка падарожжа, у прыватнасці, спатканне з кіраўніцтвам краіны. Потым ён пабывае ў Доме Багародзіцы ў старажытным Эфесе, а таксама ў Стамбуле, дзе 30 лістапада будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях Канстантынопальскага патрыярхата, прысвечаных дню св.Андрэя, які лічыцца нябесным заступнікам былой сталіцы Усходняй Рымскай імперыі.
Улады Турцыі разглядаюць будучы візіт Папы Рымскага выключна, як візіт кіраўніка дзяржавы Ватыкан, але ні як рэлігійнага дзеяча.
Між іншым, як мы ўжо паведамлялі, Канстанынопальскі патрыярх Барталамей I° заявіў, што візіт Бенедыкта XVI° у Турцыю “будзе выдатнай магчымасцю для палепшання ўзаемных адносінаў паміж хрысціянскімі Цэрквамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.