2006-10-26 13:16:48

У старажытным Рымскім палацы Валенціні, дзе працуе магістратура сталічнай правінцыі, адкрылася выстава, прысвечаная 145 гадавіне закладання газеты Святога Пасаду "Osservatore Romano (рымскі аглядальнік)". Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Торчізіо Бертоне на яе інаўгурацыі павітаў усіх работнікаў друку..


Высокі прэлат зазначыў, што гісторыя ватыканскай газеты ёсць яскравым прыкладам , як моцна Царква мае патрэбу ў творчасці, харызме і прафесійнай працы міранаў. Выданне сталася ідэальным інструмантам распаўсюджвання навучання пераймальніка апостала Пятра , праўдзівага азнаямлення людзей з інфармацыяй аб жыцці Сусветнае Царквы. Кардынал Бертоне заўважыў, што газета была спачатку закладзеная для абароны каталіцкае веры і Папы Рымскага ў моманце вялікіх палітычных пераменаў падчас стварэння Італьянскай дзяржавы. Потым яна сталася афіцыйным друкаваным органам Апостальскага Пасаду. Дзяржсакратар Ватыкану зазначыў, што нельга не падкрэсліць вялікую ролю верных міранаў, якія дапамагалі газеце рабіць першыя крокі.
Выстава, адкрытая да юбілею, знаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю 11-ці папаў Рымскіх: ад блаславёнага Пія 9 да Бенедыкта 16, пад кіраўніцтвам якога Царква жыве і развіваецца сёння.







All the contents on this site are copyrighted ©.