2006-10-24 12:48:51

Папа Бенедыкт 16 разам з дэлегаваным у Будапешт на ўрачыстасці з нагоды Вянгерскай рэвалюцыі 1956 году кардыналам Анжэло Содано даслаў на імя прэзідэнта краіны сваё пасланне.


Даючы высокую ацэнку геройству членаў дэмакратычнага руху Венгрыі, якія першымі аказалі супраціўленне прыгнёту камуністычнага марыянетачнага рэжыму, цяперашні кіраўнік каталіцкае Царквы прыгадвае дзейнасць тагачаснага Папы Пія 12, які прысвяціў падзеі некалькі Энцыклік і моцна заклікаў міжнароднае зграмаджанне аказаць дапамогу дэмакратычным пераменам ў Венгрыі і Еўропе і, асабліва, не дапусціць, каб гэты выбух супраць новага этапу таталітарызма не перарос ў новы мыжнародны канфлікт і не парушыў нядаўна атрыманы мір.Папа, які перажыў са сваім статкам жудасці 2 сусветнай вайны запрошваў у адказных за палітычныя працэсы прызнавання правоў Венгрыі на самавызначэнне у кантэксце нацыянальнае тоеснасці і прагі свабоды.
У сваім цяперашнім звароце да венграў Папа бенедыкт 16, з 50-гадовай дыстанцыі сцвярджае, што Венгрыя , нягледзячы на прыгнёты, што перажывала напрацягу многіх стагоддзяў, ажно да апошняга, савецка-камуністычнага, нязменна прытрымлівалася слушнай ацэнкі адносінаў між грамадзянінам і дзяржаваю па-за любога тыпу ідэялёгіяй. Гэта, менавіта, і ёсць хрысціянскім стаўленнем, якое вызначальнае для венграў. Асоба, з яе законнымі маральнымі, этычнымі і сацыяльнымі патрэбамі папярэднічае дзяржаве. Структура дзяржавы і свецкі характар дэмакратыі павінны быць убазаванымі ў павагу натуральнага закону.Ён - натуральны закон, перакладзены ў нацыянальныя каштоўнасці і своеасаблівасці, для вернікаў асветлены Боскім Адкрыццём. У сваім прынагодным да паўвекавога юбіілею пасланні Папа Бенедыкт 16 выказвае пажаданне, каб Венгрыя будавала будучыню, свабодную ад любога тыпу прыціску і ідэялагічных прыгнётаў. Успамін аб падзеях 1956 года ў Венгрыі ёсць нагодай для роздуму аб тых ідэалах і маральных, этычных і духоўных каштоўнасцях, якія стварылі Еўропу, у якой Венгрыя застаецца светачам пабудовы цывілізацыі, заснаванай на павагі да чалавечае асобы і першынстве яе высокага паклікання. Так сцвердзіў у кантэксце сённяшняга дня папа рымскі у сваім пасланні, такім чынам прымаючы ўдзел у азначэнні юбілею Венгерскай рэвалюцыі, залітай крывёю соцень тысяч яе ўдзельнікаў, што загінулі пад савецкімі танкамі, за кратамі і ў вулічных баях. Каля 60 прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў разам з кардыналам Анжэло Содано ў якасці папскага пасланніка адзначаюць ў гэтыя дні дату, пра якую ў пасланні Бенедыкта 16 гаворыцца: " У кастрычніку-лістападзе мужнаму насельніцтву Будапешта наканавана было сутыкнуцца ў парыве да свабоды з рэжымам, які меў на мэце ... прыціснуць чалавечыя каштоўнасці. Успамін аб трагічных падзеях, што ўсхвалявалі увесь свет, застаецца жывым у памяці (народаў). "







All the contents on this site are copyrighted ©.