Бібліятэка італьянскай пісьменніцы Арыяны Фалаччі перададзена Папскаму Латэранскаму
універсітэту.
Бібліятэка і архіў вядомай італьянскай пісьменніцы Арыяны Фалаччі, якая памёрла ў
верасні бягучага года, перададзены ў Папскі Латэранскі універсітэт. Сама пісьменніца,
якая называла сябе хрысціянскай атэісткай і была вядомая пры жыцці радыкальнымі антымусульманскімі
поглядамі, тым ня меньш прызнавалася, што знаходзіцца пад уражаннем ад асобы кардынала
Язэпа Рацынгера і с задавальненнем паставілася да яго абранне на пасаду галавы Каталіцкай
Царквы. З дапамогай рэктара Латэранскага універсітэта біскупа Ріно Фіскелло была
зарганізавана сустрэча пісьменніцы з Бенедыктам XVI°. Перад смерцю Арыяна Фалаччі
мела намер зрабіць вялікае інтерв’ю са Свяцейшым Айцом, але яе адыход у іншы свет
не дазволіў здзейсніцца гэтым планам.