2006-10-24 13:18:55

XV° Сусветны дзень малітваў за хворых пройдзе ў Сеуле. Галоўная тэма сёлятняга спаткання “Духоўная і пастырская апека аб пацыентах з невылечнымі хваробамі”.


Чарговы, XV° па ліку, Сусветны дзень малітваў аб хворых пройдзе ў Сеуле. 20 кастрычніка Папская рада да спраў апостальскай працы сярод медычных супрацоўнікаў надрукавала праграму спаткання, якое пройдзе ў сталіцы Паўднёвай Карэі з 9 да 11 лютага 2007 года.
Кожны дзень форума будзе мець сваю тэму. Так, 9 лютага, у так званы “багаслоўскі дзень”, будзе нададзена ўвага вывучэнню хранічных захворванняў у Азіі і пастырскай апецы Царквы. 10 лютага, у “пастырскі дзень”, будзе нададзена асаблівая ўвага развіццю пастырскай працы сярод медычных супрацоўнікаў у Азіі. 11 лютага, у “літургічны дзень”, спецыяльны прадстаўнік Свяцейшага Айца ўзначаліць урачыстую Святую імшу і здзейсніць Таямніцу Біжмавання.
Па ініцыятыве Свяцейшага Айца Яна Паўла II° Сусветны дзень малітваў аб хворых пачаў праводзіцца ў розных краінах свету штогод, пачынаючы з 1992 года і прымеркаваны да свята Панны Марыі Лурдскай.







All the contents on this site are copyrighted ©.