2006-10-23 14:14:51

У нядзелю 22 кастрычніка Свяцейшы Айцец адгаварыў з вернікамі Багародзічную малітву "Анёл Паньскі".


У нядзелю 22 кастрычніка а 12 гадзіне сярэдняеўрапейскага часу Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° адгаварыў разам з вернікамі Багародзічную малітву “Анёл Паньскі”. У сваім казанні Папа зазначыў, што місія аб’яўлення Эвангелля паходзіць з сэрца поўнага любові да Бога, як гэта, напрыклад, было ў выпадку са Святым Францішкам. Свяцейшы Айцец таксама прыгадаў аб 80-м Сусветным дне місіянаства і заклікаў да міра ўсіх мусульманаў, якія адзначылі апошні дзень свята рамадан. Папа заклікаў таксама варожыя бакі аб спыненні узброеных дзеянняў у Iраку.
Гэта краіна, - зазначыў Бенедыкт XVI°, - патрабуе падтрымкі ўсяго свету, каб выйсці з драматычнай сітуацыі насілля, якое штодзённа суправаджаецца праліццём крыві. Гаворачы аб крызісе ў гэтай азіяцкай краіне Папа зазначыў: “Падзяляю занепакоенасць хрысціянскай грамады Iтака і жадаю запэўніць, што я вельмі блізкі да яе і да ўсіх ахвяраў і прашу ўсіх іх набрацца сілы і цярплівасці. Акрамя таго, запрашаю вас далучыцца да маёй малітвы да Усемагутнага, каб Ён надзяліў нас верай і храбрасцю, што так неабходны рэлігійным кіраўнікам і палітыкам , як мясцовым так і сусветнага ўзроўня, каб падтрымаць іракскі народ на шляху да аднаўлення сваёй Бацькаўшчыны, у пошуках раўнавагі, узаемнай павагі, у зразуменні таго, што разнабаковасць яе складу ёсць часткай яе багацця”.
Звярнуўшыся да тэмы місіянарства, Папа сцвердзіў, што яно павінна “паходзіць з сэрца” і што абавязкам кожнага хрысцьяніна ёсць “накіроўваць Добрую навіну” да ўсіх. Місіянарства павінна быць заснаваным на “радасці” і “адвазе”, якія павінны, у сваю чаргу, суправаджацца адказнасцю кожнага хрысцьяніна ў тым, што тычыцца распаўсюджвання Эвангелля.
Пасля адгаварэння Багародзічнай малітвы Свяцейшы Айцец паблаславіў усіх прысутных вернікаў і турыстаў і надзяліў ім сваё Апостальскае блаславенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.