2006-10-23 14:23:35

Кардынал Пупар звярнуўся да удзельнікаў міжнароднай канфярэнцыі, якая адбылася ў Маскве.


У Каталіцкай Царкве падтцверджваюць важнасць умацавання сувязяў паміж еўрапейскімі хрысціянамі ў сітуацыі ўзрастання праблемаў секулярызма і культурных выклікаў у сучаснай Еўропе.
“Новыя выклікі прымушаюць людзей добрай волі ў Еўропе шукаць магчымасці аб’яднання дзеянняў дзеля абмена каштоўнасцямі”, - заявіў старшыня Папскай рады да спраў культуры кардынал Поль Пупар у сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў міжнароднай канфярэнцыі “Еўропа на пераломе: сутыкненне цывілізацый ці новы дыялог?”, якая прайшла ў Маскве.
Ватыканскі дастойнік заклікаў хрысціянскія Цэрквы Еўропы кансалідаваць намаганні ў пошуку шляхоў “агульнага служэння і адказаў на выклікі маральнага рэлятывізма і рацыяналістычнага скептыцызма”. Пры гэтым кардынал Пупар падкрэсліў важнасць “далучэння вернікаў у працу па стварэнню вечнага міра”.
“У адкрыцці багацця іншага нараджаецца дыялог”, - падкрэсліў кардынал.
У сваю чаргу Апостальскі нунцый у Расіі арцыбіскуп Антоніо Менніні ў сваім звароце да ўдзельнікаў канфярэнцыі адзначыў важнасць “хрысціянскай складаючай выхавання і адукацыйных працэсаў”.
“Цынізм, з якім асмейваюцца святыні, не з’яўляецца ўзорам талерантнасці і культурнай адкрытасці. Пачуццё павагі можа адрадзіцца ў заходнім свеце, толькі калі будзе адроджана вера ў Бога”, - заявіў прадстаўнік Святога Пасада ў РФ у сваім пасланні да ўдзельнікаў канфярэнцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.