2006-10-20 09:43:40

Выступленне арцыбіскупа Мільоре ў ААН.


Барацьба супраць тэрарызма не павінна не якім чынам суправаджацца парушэннем праў чалавека, нават саміх тэрарыстаў, і рэлігіі здольны ўнесці свой уклад у стварэнне дыялога і культуры павагі. Неабходна прыпомніць, што часта насілле заснаванае на сур’ёзных сацыяльных несправядлівасцях. Аб гэтым заявіў пастаянны назіральнік Ватыкана пры ААН монс. Чэлесціно Мільоре, выступаючы перад удзельнікамі 61-й Генеральнай ассамблеі гэтай арганізацыі. Паседжанні былі прысвячаны абмеркаванню мераў, прадпрыймаемых у справе выкаранення міжнароднага тэрарызма.
Пазбягаючы прамых заяў, прадстаўнік Ватыкана ў сваёй прамове закрануў не толькі тэмы тэрарыстаў-самагубцаў і пакрываючых іх людзей і арганізацый, але і ўрады, якія выкарыстоўваюць тэрор для апраўдання рэпрэсій ці неналежныя адносіны да ваеннапалонных, як гэта адбылося ў выпадку з базай ЗША ў Гуантанамо.
“Вельмі важна, што эфектыўная барацьба па выкараненню тэрарызма і абарона праў чалавека не з’яўляліся канфліктуючымі задачамі. На самой справе барацьба супраць тэрарызма павінна гарантаваць абарону праў чалавека, бо менавіта захаванне праў чалавека з’яўляецца асноўнай задачай любой стратэгіі, накіраванай супраць тэрору”, - заявіў монс. Мільоре.
“Абсалютнае непрыйманне тэрарызма заснаваная на тым, што тэрор выкарыстоўвае нявінных людзей як сродак дзеля асягнення ўласных мэтаў, дэманструючы пры гэтым поўную знявагу да жыцця чалавека і ягонай годнасці. Гэта абыякавасць да чалавечага жыцця даходзіць да цынічнага выкарыстання нявінных людзей і цэлых народаў у якасці жывога шчыта для хавання і абароны тэрарыстаў і іхняй зброі. Супрацтэрарыстычная дзейнасць не павінна прыносіць асновапалягаючыя права чалавека ў ахвяру дзеля забяспечэння бяспекі. У іншым выпадку яна руйнуе тыя каштоўнасці, якія яна павінна бараніць”, - заявіў прадстаўнік Апостальскай сталіцы пры ААН.
Ён дадаў, што Ватыкан упэўнены: у барацьбе з тэрарызмам дзяржавам нельга самім апускацца да ўзроўня тэрарыстаў. “Нават знявага тэрарыстаў да чалавечага жыцця і годнасці чалавека не можа з’яўляцца асновай для адмовы ад захавання нормаў гуманітарнага права і праў чалавека ў адносінах да згаданай катэгорыі людзей. Неабходна ясна заявіць, штонясправядлівасці, якія існуюць у сучасным свеце, ніколі не павінны лічыцца асновай для здзяйснення тэрарыстычных акцый. У сваю чаргу барацьба з тэрарызмам павінна ўключаць у сябе палітычныя, дыпламатычныя і эканамічныя высілкі па выкараненню несправядлівасці і прыгнёту людзей, якія часта і правакуюць тэрор”, - падкрэсліў арцыбіскуп.
Акрамя таго, заявіў мон. Мільоре, з’ява тэрарызма не можа быць выкараненая выключна ваеннымі дзеяннямі ці юрыдычным шляхам. Трэба ўпэўніць людзей у існаванні альтэрнатыўных, негвалтоўных шляхоў барацьбы з несправядлівасцямі грамадства. Гісторыя мае мноства прыкладаў таго, як мірнымі шляхамі былі пераадолены многія несправядлівыя рэжымы. У гэтай сувязі міжрэлігійны дыялог можа адыграць істотную ролю ў справе супрацьстаўлення прапагандзе насілля і нянавісці, якую вядуць тэрарысты, прапануючы культуру міра і ўзаемнай павагі. Гэта складаная задача з’яўляецца доўгам усіх рэлігій, але дзяржавы і цэлыя нацыі таксама павінны спрыяць стварэнню нармальнага клімата, у якім будуць квітнець рэлігіі і межрылігійны дыялог”, - зазначыў напрыканцы сваёй прамовы арцыбіскуп Чэлесціно Мільоре, пастаянны назіральнік Апостальскай сталіцы пры ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.