2006-10-18 13:06:53

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 18 кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 37-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцец, у часе сёньняшняе аўдыенцыі, працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста. Менавіта Папа гаварыў пра двух Апосталаў Юду Іскарыёта ды Сьвятога Мацьвея.
RealAudioMP3
Юда гэта той, які здлрадзіў Хрыста за 30 сярэбранікаў, пацаланкам у Гэтсаманскім Садзе прадаў Яго архірэям ды старшынам.
Хрыстом і яго Апосталамі заўсёды лічыўся адным з іх. Хрыстос скажа выразна: “Адзін з вас мяне здрадзіць”. Нараджаецца пытаньне- працягваў Сьвяцейшы Айцец- чаму Госпад Ісус, ведаючы пра гэта, выбраў гэтага чалавека і даверыў яму? Чаму Юда здрадзіў свайго Настаўніка? Адныя адказваюць, што быў прагны на грошы; іншыя, што быў расчараваны недахопам палітычна-мілітарных дзеяньняў з боку Хрыста ў карысьць вызваленьня Бацькаўшчыны. Сьвяты Ян напісаў, што было гэта дзеяньне зла, “тады д”ябал увайшоў у Юду, які быў адзін з 12-ці”. Романо Гурдіні падкрэсьліў- сказаў далей Папа—што Хрыстос церпячы на Крыжы зрабіў здраду Юды прастораю збаўчае любові і адданьня Сябе Айцу. Пасьля Уваскрасеньня Хрыста на месца Юды ,цераз наласаваньне, быў выбраны да групы Апосталаў Сьвяты Мацьвей. Мы пра яго- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа Бэнэдыкт 16—ведаем мала апрача сьцверджаньня Апостальскіх Дзеяньняў, што справа ішла пра аднаго з тых, які пастаянна суправаджаў Хрыста ў часе Яго публічнае дзейнасьці.
Хай дасьведчаньне Апосталаў, якіх мы сёньня ўспамінаем, зробіць нас уражлівымі на патрэбы сьведчаньня пра Хрыста ў сьцеце, ў якім таксама і сёньня маюць месца здрады і бессаромнае жыцьцё хрысьціян.


На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.