2006-10-17 13:21:17

Свяцейшы Айцец накіраваў кардынала А. Содано сваім спецыяльным пасланцом на святкаванне Дня свабоды ў Венгрыю.


“Шляхетна і справядліва бараніць і захоўваць права ўласнай свабоды і рэлігіі”, - зазначыў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° у сваім лісце былому Дзяржаўнаму сакратару Ватыкана і Дэкану Калегіі кардыналаў назначыўшы яго сваім пасланцом на святкаванне Дня свабоды Венгрыі ў Будапеште, які будзе адзначацца 22 і 23 кастрычніка бягучага года. Гэта свята нагадвае аб падзеях 1956 года, калі Венгыя спрабавала вызваліцца ад камуністычнай дыктатуры. Паўстанне было жорстка падаўлена войскамі Варшаўскага дагавора.
“Сапраўдная свабода, - сцвердзіў Папа, цытуючы дакументы II Ватыканскага сабора, - з’яўляецца ў чалавеку прывілейным знакам Боскага падабенства, і тыя, хто ў выніку гэтага пацярпелі пераследаванні і былі забітыя, годныя адпаведнай памяці”.
Гаворачы аб 50 гадавіне “гераічнай абароны нацыянальнай свабоды” у Венгрыі, Бенедыкт XVI° заклікае ўсіх, але перад усім тых, што “займаюцца выхаваннем, паклапаціцца аб падрыхтоўцы такіх людзей, якія, пры агульным прызнанні маральных каштоўнасцей, здолілі б падпарадкоўвацца законным уладам, будучы, адначасова, абаронцамі сапраўднай свабоды”.







All the contents on this site are copyrighted ©.