2006-10-17 13:25:07

Бенедыкт XVI° прыняў прым'ер-міністра Польшчы.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прыняў прым’ер-міністра Польшчы Яраслава Качынскага ў суправаджэнні міністра замежных спраў Ганны Фатыга і пасла Польшчы пры Ватыкане Ганны Сухоцкай.
Пад час размовы, якая доўжылася 40 мінут у бібліятэцы Апостальскага палаца, адбыўся абмен меркаваннямі. Асаблівая ўвага была нададзена працэсу еўрапейскай інтэграцыі і тэмам, якія маюць дачыненне да хрысціянскіх каранёў Еўропы.
Таксама была нададзена ўвага маральным і рэлігійным праблемам, якія тычацца жыцця сучасных дзяржаў. У першую чаргу, гэта тэмы біаэтыкі, абароны і аховы жыцця і сямьі, салідарнасці, рэлігійнай свабоды і дыялога паміж культурамі.
Яраслаў Качынскі падараваў Бенедыкту XVI° шкляную статуэтку Фредэрыка Шопэна. У сваю чаргу Папа падарыў гасцям медалі свайго пантыфіката.
Пасля аудыенцыі са Свяцейшым Айцом прэмьер-міністр спаткаўся з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіо Бертоне і памаліўся каля магілы Папы Яна Паўла II°.







All the contents on this site are copyrighted ©.