Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.
151 Чалавечая сацыяльнасць не ёсць аднолькавай, яна знаходзіць сабе шмат выяваў.
Бо агульнае дабро залежыць ад здаровага сацыяльнага плюралізма. Розныя
грамадства закліканы складаць адзінае і гарманічнае цэлае, у сярэдіне якога кожнае
здолее захоўваць і развіваць уласную індывідуальнасць і аўтаномію. Некаторыя складаючыя
тыпы грамадстваў – такія, як сямья, грамадская і рэлігійная суполка – больш непасрэдна
адпавядаюць натуры чалавека; іншыя ўзнікаюць, хутчэй, у выніку свабоднай выявы волі:
“Каб спрыяць удзелу як мага большай колькасці людзей у сацыяльным жыцці, трэба падтрымліваць
стварэнне асацыяцый і ўстаноў, заснаваных на прынцыпе выбранасці , “з эканамічнымі,
культурнымі, сацыяльнымі, спартыўнымі, прафісыйнымі, палітычнымі і іншымі мэтамі як
у палітычных грамадах, так і ў сусветным сэнсе”. Гэта “сацыялізацыя” выяўляе
таксама натуральную тэндэнцыю людзей аб’ядноўвацца дзеля асягнення мэтаў, якія перавышаюць
індывідуальныя магчымасці. Яна развівае якасці асобы – у прыватнасці, здольнасць да
ініцыятывы і пачуццё адказнасці. Яна дапамагае гарантаваць права асобы”. IV. Правы
чалавека а) Вартасць праў чалавека 152 Праца па акрэсленню і абвяшчэнню
праў чалавека – адно з самых значных намаганняў, якія дзейсна адказваюць на няўхільныя
патрабаванні, якія паходзяць ад чалавечай годнасці. Царква бачыць у гэтых правах
выключную магчымасць, якая падаецца ў нашы часы: сцвярджаючы іх, людзі паўсюль будуць
больш дзейсна прызнаваць і ўмацоўваць чалавечую годнасць як характэрыстыку, якую Сам
Бог Стварыцель надаў уласнаму стварэнню. Настаўніцтва Царквы станоўча паставілася
да Агульнай дэкларацыі праў чалавека, прынятай ААН 10 снежня 1948 года, а Ян
Павел II акрэсліў яе як “сапраўдную веху на шляху маральнага прагрэса чалавецтва”. 153
Сапраўды, корань чалавека належыць шукаць у годнасці, якая належыць кожнай чалавечай
істоце. Гэта годнасць, якая адпавядае чалавечаму жыццю і ёсць раўнай для ўсіх
асобаў, магчыма знайсці і асягнуць, перад усім, розумам. Натуральны фундамент праў
прадстаўляецца яшчэ больш моцным, калі мы бачым у звышнатуральным святле, што чалавечая
годнасць дадзеная нам Богам і глыбока параненая грахом была ўспрынятая і адкупленая
Езусам Хрыстом праз Яго ўцелаўленне, смерць і ўваскасенне.. Сапраўдная крыніца
праў чалавека – не проста воля людзей, грамадскі парадак, цывільныя ўлады, але сам
чалавек і Бог, ягоны Творца. Гэтыя правы – “агульныя, недатыкальныя, неад’емныя”.
Агульныя, бо прысутнічаюць ва ўсіх людзях, незалежна ад часу, мейсца і суб’екта.
Недатыкальныя, бо яны “тычацца чалавечай асобы і яе годнасці” і таму “было
б не карысна абвяшчаць права, не намагаючыся ў той жа час да таго, каб належным чынам
забяспечыць іх захавання ўсімі, паўсюль і ў адносінах да кожнага”. Неад’емныя,
бо “ніхто не можа на законных падставах пазбавіць гэтых праў іншага чалавека,
хто б ён не быў, дзе б ён не быў бы гэта значыла б здзейсніць гвалт над яго натурай”. 154
Правы чалавека трэба бараніць не толькі па асабку, але і у іх супольнасці: бараніць
іх часткова – знйачыць, у пэўнай ступені, не прызнаваць іх. Яны адпавядаюць патрабаванням
чалавечай годнасці і маюць на ўвазе, у першую чаргу, задавальненне істотных патрабаванняў
асобы, маральных і духоўных: “гэтыя права злучаны з усімі этапамі жыцця і з усялякімі
палітычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі аспектамі. Яны фарміруюць адзінае
цэлае, рашуча накіраванае на садзейнічанне кожнаму аспекту дабра асобы і грамадства…
Цэласнае сцверджанне ўсіх катэгорый праў чалавека – сапраўдная гарантыя таго, што
кожнае асобнае права будзе ў поўні захоўвацца”. Універсальнасць і непадзельнасць –
вось адметныя рысы праў чалавека: “гэта два галоўных прынцыпа, якія прапануюць патрабаванне
ўкарэнваць правы чалавека ў розных культурах, а таксама паглыбляць іх юрыдычны аспект,
каб забяспечыць іх поўнае выкананне”. б) Спецыфікацыя праў 155 Навука Яна
ХХIII, Ватыканскі сабор і навука Паўла VI шырока асвятляюцш канцэпцыю
праў чалавека, акрэсленую Навукай Яна Паўла II у энцыкліцы “Centesimus annus”,
дзе ён склаў спіс праў: “ права на жыццё, якое ўключае права дзіцяці на развівацца
ў матчыным улонні з моманта зачацця; права жыць у адзінай сямье і ў маральным
асяроддзі, якое спрыяе развіццю асобы; права развіваць розум і свабоду ў пошуках
і зразуменні праўды; права ўдзельнічаць у працы па выкарыстанні дабротаў зямлі і запрацоўваць
гэтай працай на жыццё сабе і сваім блізкім; права свабодна ствараць сямью, прыймаць
і выхоўваць дзяцей, адказна ставячыся да сваёй сэксуальнасці. У пэўным сэнсе крыніца
і сінтэз гэтых праў - рэлігійная свабода, якая прыймаецца як права
жыць па праўдзе сваёй веры, адпаведна трансцэндэнтнай годнасці сваёй асобы”. Першае
права, пададзенае ў спісе, - гэта права на жыццё, ад зачацця да яго натуральнага заканчэння.
Гэта права абгрунтоўвае ўсе ажыццяўленні іншых праў і мае на ўвазе, у прыватнасці,
незаконнасць любых формаў аборта і эўтаназіі. Падкрэслена найвышейшая каштоўнасць
права на рэлігійную свабоду: “усе людзі павінны быць вольныя ад націску з боку
як пэўных асобаў, так і сацыяльных групаў, а таксама ад ад любой чалавечай улады,
каб дзякуючы гэтаму ў рэлігійных пытаннях ніхто нікаго не прымушаў дзейнічаць у адпаведных
межах згодна свайму сумленню: як у прыватным жыцці, так і ў грамадскім, як аднаму,
так і разам з іншымі”. Захаванне гэтага права – ёсць паказчыкам “сапраўднага прагрэса
пры любом рэжыме, у любым грамадстве, сістэме ці асяроддзі”. Частка 4. ПРЫНЦЫПЫ
САЦЫЯЛЬНАЙ НАВУКI ЦАРКВЫ 1. Значэнне і еднасць 160 Трывалыя прынцыпы сацыяльнай
дактрыны Царквы – сапраўдныя асновы каталіцкай сацыяльнай навукі: гэта прынцып
годнасці чалавечай асобы (аб якім ужо ішла размова раней і на якім заснаваныя
ўсе іншыя прынцыпы і змест сацыяльнай навукі), агульнага дабра, субсыдіярнасці
і салідарнасці. Гэтыя прынцыпы, якія адлюстроўваюць усю праўду аб чалавеке, пазнаную
праз розум і веру, паходзяць “са спаткання эвангельскага паслання і ягоных патрабаванняў,
якія аб’ядноўваюцца ў вышейшым прыказанні любові да Бога і бліжняга і ў справядлівасці,
з праблемамі, якіе мае грамадства”. Царква, якая мудра разважала ў рамках уласнага
падання веры, пад час гісторыі і ў святле Духа давала гэтым прынцыпам усё болей дакладнае
абгрунтаванне і фармуліроўку і паступова адзначала іх сутнасць, імкнучыся адэкватна
адказваць на патрабаванні эпохі і на трывалае развіццё сацыяльнага жыцця. 161 Гэтыя
прынцыпы маюць агульны і фундаментальны характар, бо маюць дачыненне да ўсяго комплекса
сацыяльнай рэчаіснасці: ад адносінаў паміж асобаў, для якіх ёсць характэрнай блізкасць
і беспасрэднасць, да адносінаў, якія злучаны з палітыкай, эканомікай і правам; ад
сувязяў паміж грамадствамі ці групамі да сувязяў паміж народамі і Нацыямі. У сувязі
з тым, што гэтыя прынцыпы нязменныя ў часе і універсальныя па зместу, Царква
ўказвае на іх як на першы і асноўны арыенцір для тлумачэння і ацэнкі сацыяльных феноменаў;
гэтыя прынцыпы неабходны, бо з іх магчыма выводзіць крытэрыі адрознення і сацыяльнага
дзеяння ў любым асяроддзі. 162 Прынцыпы сацыяльнай навукі трэба разглядаць у
іх еднасці, узаемнай сувязі і аб’яднанасці. Падобнае патрабаванне палягае ў тым
значэнні, якое сама Царква надае ўласнай сацыяльнай навуке: гэта адзіны дактрынальны
“корпус”, які ў’яўляе сабоў сістэматычнае тлумачэнне сацыяльнай рэчаіснасці. Засяроджанасць
на кожным асобным прынцыпе з яго спецыфікай не павінна прыводзіць да аднабаковага
і памылковага яго выкарыстання, што адбываецца кожны раз, калі мы звяртаемся да яго
ў адрыве ад усіх іншых. Тэарытычнае паглыбленне, а таксама ўжытак хаця б аднаго з
сацыяльных прынцыпаў выяўляюць іх узаемную сувязь, дапаўняльнасць і сувязі, якія іх
структуруюць. Акрамя таго, гэтыя асновы навукі Царквы ёсць чымсці большым, чым вечная
спадчына думкі, якая, хаця ж і складае істотную частку хрысціянскай навіны: яны ўказваюць
усім на магчымыя шляхі пабудовы дабраякаснага і сапраўдна адноўленага сацыяльнага
жыцця. 163 Прынцыпы сацыяльнай навукі сабраныя разам з’яўляюцца першай фармуліроўкай
праўды аб грамадстве, якая звяртаецца да сумлення кожнага і запрашае яго да супрацоўніцтва
з іншымі ў свабодзе і ў поўнай адказнасці, што падзяляецца паміж усімі і накіраваная
на ўсіх. Бо чалавек не можа ўхіліцца ад пытання аб праўдзе і аб сэнсе сацыяльнага
жыцця, бо грамадства – гэта рэчаіснасць, якая ёсць складаючай чалавечага існавання. Гэтыя
прынцыпы маюць глыбокі маральны сэнс, бо накіроўваюць нас да асноў сацыяльнага жыцця.
Каб у поўні зразумець гэтыя прынцыпы, трэба дзейнічаць у адпаведнасці з імі, рухацца
па шляху развіцця, на які яны ўказваюць як на жыццёвы шлях, годны чалавека. Маральнае
патрабаванне, заключанае ў вялікіх сацыяльных прынцыпах, распаўсюджваецца яно на індывідуальную
дзейнасць асобных людзей як першых і незаменных суб’ектаў, адказных за сацыяльнае
жыццё на ўсіх узроўнях, і, у тоў жа самы час, на грамадскія інстытуты, прадстаўленыя
законамі, звычаямі і грамадзянскімі структурамі, бо яны здольныя ўплываць на рашэнні
многіх людзей пад час працяглага перыяда. Сапраўды, прынцыпы нагадваюць, што грамадства
ў гістарычнай перспектыве існуе як абшара перакрэслення свабодаў усіх людзей, якія
дзейнічаюць разам у гэтым грамадстве, спрыяючы пры пасрэдніцтве ўласных рашэнняў,
яго ўмацаванню ці павялічэнню галечы.