2006-10-16 14:07:30

Каталіцкі Касьцёл мае чатырох новых Сьвятых


У нядзелю раніцай, 15-га кастрычніка, Папа Бэнэдыкт 16 ўрачыста адслужыў Сьвятую Імшу на Плошчы Сьвятога Пятра, ў часе якой ён паднёс да хвалы алтароў чатырох Божых Слугаў: Рафала Гуізара Валенцыю, Філіпа Смальдонэ, Ружу Валерыні ды Тэадору Гуэрэн. У часе свайго казаньня Бэнэдыкт 16 сказаў, што Сьвятым можа быць кожны , хто з радасьцю ідучы за Хрыстом гатовы пакінуць для Яго ўсё.
RealAudioMP3
Земскія багацьці, калі не ёсьць падзяляныя з патрабуючымі, займаюць ўвагу і неспакой сэрца, а цэраз гэта аддаляюць чалавека ад Бога. За тое людзі, якія ў стане ад іх асвабодзіцца, адзіным скарбам для іх зьяўляецца сам Бог.
Біскупам убогіх і нястомным прапаведнікам народных місій быў Мэксыканін, Сьвяты Рафал Гуізар Валенцыя. Зазнаючы перасьледаваньні ды выгнаньні на пачатку ХІХ стагоддзя, нязвычайнаю турботаю акружаў фармацыю будучых сьвятароў.
Сьвяты Філіп Смальдонэ паходзіў з поўдня Італіі. Быў сьвятаром аб вялікім сэрцы- сказаў Бэнэдыкт 16—настаўнікам малітвы і адданасьці ўбогім, асабліва глуханямым, якім поўнасьцю ахвяраваў самога сябе. Пад канец ХІХ стагоддзя заснаваў Зграмаджаньне Законніц Салезыянак Найсьвятога Сэрца, каб працягваць гэтую працу.
Поўнасьцю Богу даверылася таксама Сьвятая Ружа Вэнэрыні. У гэтай адданасьці была таямніца ейнае адважнае турботы пра духоўнае ўзрастаньне і сапраўдную эманцыпацыю жанчын пералому 17-18 стагоддзяў, для якіх, як першая засноўвае школы. Спосаб ейнага апостальства па сёньняшні дзень працягвае Зграмаджаньне Пабожных Настаўніц, якое яна заснавала. Як жа актуальнаю ды важнаю для сёньняшняга грамадзтва ёсьць іхняе служэньне ў школе, асабліва ў фармацыі жанчыны”.
Навучаньнем і паслугаю ўбогім займалася таксама Сьвятая Тэадора Гуэрэн. У першай палове ХІХ стагоддзя, як законніца Зграмаджаньня Божага Правіду, пакінула родную Францыю, каб пачаць паслугу ў ЗША. У штаце Індыяна яна засноўвае школы ды дзіцячыя дамы а з гэтай паслугі нарадзілася Зграмаджаньне Законніц ад Маці Божай з Вудс- сказаў Сьвяцейшы Айцец.

Кананізацыйная Літургія на Плошчы Сьвятога Пятра закончылася адгаварэньнем багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні”. Ужо традыцыйна Папа Бэнэдыкт 16 прывітаў вернікаў у некалькіх мовах асабліва тых, якія прыбылі на кананізацыю вышэй ўспомненых новых Сьвятых.








All the contents on this site are copyrighted ©.