2006-10-14 10:07:56

У Рыме з візітам visita ad Limina знаходзіліся біскупы Заходняй Канады. Іх прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі Папа Бенедыкт 16 і сказаў слова аб неабхроднасці ўсведамляць сэнс прабачэння .


Папа назваў язвы сучаснасці, падкрэсліўшы, што страта пачуцця грэшнасці па сутнасці ёсць паслабненнем сувязі з Богам. Сёння людзі сябе больш не адчуваюць грэшнікамі, нават "пераступаючы" мяжу злачыннасці. Але. калі мы кажам. што мы без граху, мы падманываем сабе,- працытаваў папа апостала Яна."Там, дзе забываецца неабходнасць прасіць даравання і гатоўнасць прабачаць, узнікае стан узаемных абвінавачанняў і саперніцтва,-зазначыў папа. гэта асабліва чуваць у грамадствах , дзе мацнее постасветніцкая сэкулярысцкая ідэялёгія...Калі пошук свабоды вядзецца у прасторы без прысутнасці Бога, вынік заўсёды адмоўны: гэта нараджае страту асабістай годнасці, маральны беспарадак і сацыяльны распад . Аднак, гэты брыдкі феномен можна пераадолець. Дастаткова прыпомніць эвангельскую прыповесць аб блудным сыне. Ідучы ўваслед за святлом гаючае праўды Хрыста, неабходна сказаць разам з бацькам: "Сын мой! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё - тваё! Мы павінны радавацца, што брат твой...згублены быў і знайшоўся!". У гэтай сувязі папа параіў біскупам якмага больш пашыраць таямніцу Прымірэння. "Нягледзячы на тое, што да гэтае таямніцы ставяцца раўнадушна, яна менавіта прыносіць поўню вылячэння, якога мы прагнем. Нанова адкрытая каштоўнасць гэтае таямніцы умацоўвае нас у тым, што час спавядання можа дапамагчы верніку вылучыць дабро ад зла, аднавіць жыццё ад смерці і нанова адкрыць сабе міласэрдны твар Айца (Нябеснага)". Папа далей падкрэсліў, што любоў Бога да чалавека так вялікая, што перамагае ягоную дробную ганарыстасць .Абавязак і адказнасць біскупаў як раз у тым, каб указваць на разбуральнае дзеянне граху, ягоную прысутнасць і неабходнасць яго пераадолення.Яно магчымае праз служэнне надзеі: моцнай надзеі на тое, што людзі на сваім вопыце паспеюць пераканацца ў Боскае любові. Толькі на такім шляху можна пераадолець падзелы,якія зараз раняць сем'і і грамады.У гэтым ёсць і каштоўнасць Таямніцы пакаяння.







All the contents on this site are copyrighted ©.