2006-10-14 10:12:35

У Польшчы выйшаў дакумэнтальны фільм "Урокі беларускай мовы"


Польскі рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі са студыі «Эвэрэст» у супрацоўніцтве з першай праграмай Польскага тэлебачаньня стварыў гадзінны дакумэнтальны фільм «Урокі беларускай мовы. Моладзь супраць Лукашэнкі».
На гэты момант прайшло два камэрныя паказы фільма ў Рызе і Вільні, польскай прэм’еры яшчэ не было. У аснове фільма расповед пра жыцьцё вучняў закрытага Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа цягам апошніх гадоў, іх удзел у палітычным жыцьці, пікам якога становяцца выбары прэзыдэнта 2006 года і пасьлявыбарчыя пратэсты.
Аўтар наўмысна пэрсаніфікаваў свой расповед, які вядзецца ад імя выпускніка ліцэю Франака Вячоркі. Перш за ўсё я спытаў Міраслава Дэмбіньскага, у чым была ягоная мэта пэрсаніфікацыі беларускіх падзеяў праз асобу Франака Вячоркі:








All the contents on this site are copyrighted ©.