2006-10-13 14:26:27

Пасля блаславенства жывёлы залуналі ў небе над касцёлам вёскі Харошы ў Польшчы галубы міра. па традыцыі, у гэтым кутку беластоцкай зямлі кожны год у кастрычніку дабываецца багаслужба за жывёлін.


Гаспадары коняў,кароў, сабак, катоў, хамячкоў ці папугаеў - усіх малых сяброў ды памочнікаў прыбываюць са сваімі падапечнымі ў першую нядзелю пасля дня святога Францішка Асізскага па блаславенства. Менавіта гэты італьянскі святы моцна любіў звяроў і нават размаўляў з ваўкамі, утаймоўваў рысяў і любіў усё жывое дык і стаўся ахоўнікам Боскае прыроды. а не так даўно і ААН вырашыў гэты дзень - першую нядзелю пасля 4 кастрычніка - лічыць Сусветным днём жывёлін.
Адправіў святую Імшу ксёндз Лешак Струк, які сказаў у прапаведванні, што традыцыя вяскоўцаў - гэта любіць і ахоўваць малых братоў - жывёлу, а такія святы прыклікаюць усіх да адказнасці перад Богам за тых, каго чалавек прыручыў."







All the contents on this site are copyrighted ©.