2006-10-12 13:39:06

У Ватыкане адкрыта выставу пра Базыліку Сьвятога Пятра і пра Князя Апосталаў


Выстава мае загаловак: “Пятро ёсьць тут” і ёсьць даступная для гледачоў ад 12-га кастрычніка. Нагодаю гэтае ініцыятывы ёсьць 500-т годдзе пакладзеньня фундамантаў пад цяперашнюю Базыліку Сьвятога Пятра. Знаходзіцца яна ў выставачным павілёне званым крылом Вялікага Кароля. У гэтую ініцыятыву ўключыліся экспэрты, акадамэцкія настаўнікі, дырэктары музэяў ды бібліятэк Ватыканскае Дзяржавы, Італіі ды іншых краін. Выстава падзеленая на шэсьць тэматычных сэкцый, якія прысьвечаныя жыцьцю і дзейнасьці Сьвятога Пятра ды архітэктуры Ватыканскае Базылікі. Выстава закрыецца ў сакавіку наступнага году.








All the contents on this site are copyrighted ©.