2006-10-12 13:13:51

Наша абвестка


Дарагія слухачы.


У суботу 14-га кастрычніка, на сьвяты Пакровы Найсьвятой Багародзіцы, паводле Юліянскага Календара, з Капліцы Дабравешчаньня Ватыканскага Радыё, будуць перадавацца дзьве Сьвятыя Імшы ўсходняга абраду.
І так а гадзіне 9.15, паводле менскага часу, будзе высылацца Усходняя Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 31 і 25 мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
За тое а гадзіне 11.30 беларускага часу будзе высылацца Усходняя Літургія ў візантыйска-славянскім абрадзе з казаньнем па-расейску. Слухайце яе на кароткіх хвалях 17, 19, і 25 мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
Паўтараем, у суботу 14-га кастрычніка Ватыканскае Радый будзе перадаваць дзьве Усходнія Літургіі з нагоды Сьвята Пакровы Найсьвятой Багародзіцы,паводле Юліянскага Календара.
Жадаем добрага прыёму.







All the contents on this site are copyrighted ©.