"Барацьба з карупцыяй" - такі дакумант выйшаў у Папскай Радзе "Справядлівасць і мір".
У ім падкрэсленая маральная і тым стваральная роля Царквы для развіцця дэмакратычных
і юрыдычных інстытуцый дзяржаў па супрацьстаянню карупцыі.
Подкуп, спалучэнне уладавых і крымінальных структур закранае ўсе сацыяльныя сферы
усих краін. У дакуманце указваецца, што "той факт, што з карупцыяй ,у большасці выпадкаў,
барацьба вядзецца ў рамках адной асобнай краіны, у той час, калі гэтая з'ява здабыла
міжнародны маштаб, спрыяе ўзрастанню гэтага сацыяльнага зла."Карупцыю нельга прыпісваць
толькі людзям, занятым у эканамічнай сферы ці толькі дзяржаўным служачым. Карупцыя
скажае ролю кіруючых інстытутаў, выкарыстоўваючы 'х як платформу для палітычнага абмену
між асабістымі просьбамі і дзеяннем уладаў..."-- чытаем у апошнім дакуманце Ваыткану.
Ён падкрэслівае, што тут вельмі важная роля Царквы, якая "уносіць эфектыўны ўклад
у маральнае развіццё грамадзян і навучае асновапалягаючым прынцыпам сваёй сацыяльнай
дактрыны: годнасці чалавека, усеагульнаму дабру, салідарнасці, аказванню дапамогі
бедным." Зборнік "Барацьба з карупцыяй " уключыў ідэі, выказаныя на нядаўняй
канферэнцыі, якую правёў Папскі Савет "Справядлівасць і мір". Удзельнікамі сустрэчы
ў Рыме па вывучэнні так пагрозлівае негатыўнае з'явы сталіся дыпламаты і эксперты
ў галіне барацьбы з карупцыяй.