2006-10-11 14:14:06

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 11 кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 36-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцец, у часе сёньняшняе аўдыенцыі, працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста. Менавіта затрымаўся над двума Апосталамі Сымонам з Кананэі ды Юдаю Тадэвушам
RealAudioMP3
Новы Запавет не дае многа вестак аб іх, але заўсёды пералічвае ў сьпіску 12-х Апосталаў.
Мянушка Сымона ўказвае, што калі ён не належаў да радыкальнае нацыяналістычнае партыі Зэлётаў, то безумоўна турбаваўся пра зьберажэньне гэбрэйскае тоеснасьці. Дзеля гэтага мусіў быць ідэалагічна далёка ад мытніка Мацьвея- сказаў Папа- аднак абодва былі пакліканыя, здолелі перамагчы усе розьніцы і цяжкасьці ды як Вучні Хрыста зьбераглі еднасьць.
Юда Тадэвуш, ў сваю чаргу, якому традыцыя прыпісвае адно з Пасланьняў Новага Запавету, намагаецца перасьцерагчы усіх хрысьціян перад тымі, якія пад прычынаю асаблівага Божага выбраньня, ўводзяць ў Царкве нязгоду. Сьцвярджае- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- што тыя, якія спрычыняюць падзелы ёсьць цялесныя і не маюць духа. Дзеля гэтага заклікае да даверлівасьці Божай Міласэрнасьці і да турботы пра адзінства Царквы у духу любові Хрыста.
На заканчэньне аўдыннцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.