2006-10-10 14:19:51

У Гальшанах усталявалі памятны знак Соф'і Гальшанскай.


У вядомай вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна, што на Гарадзеншчыне, у рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына” адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака Соф’і Гальшанскай (Друцкай), выкананага мінскім скульптарам Аляксандрам Крахалёвым. На помніку значыцца надпіс: “Соф’і Гальшанскай, дачцы зямлі беларускай, роданачальніцы дынастыі Ягелонаў”. На ўрачыстасцях у Гальшанах таксама прадавалася імянная манета Нацыянальнага банка РБ з адбіткам Соф’і Гальшанскай (Друцкай).
Наша даведка: Беларуская князёўна Соф’я Гальшанская (Друцкая) воляй лёсу стала заснавальніцай еўрапейскай дынастыі Ягелонаў. Гэтая дынастыя манархаў хутка адзначыць сваё 600-годдзе. 24 сакавіка 1422 года ў Навагрудку вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы Ягайла ажаніўся з 17-гадовай Соф’яй, ад якой і пачаўся каралеўскі род Ягелонаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.