Італія: бэатыфікацыя законніцы Марыі Тэрэсы ад Ісуса
У італьянкім горадзе Фесоле, каля Фларжнцыі, да хвалы алтароў была паднесена, ў нядзелю
8-га кастрычніка, заснавальніца Інстытуту Законніц Маці Божай з Кармэлю, Марыя Тэрэса
ад Ісуса. Нарадзілася яна ў 1825 годзе. Маючы 21 год уступіла да Кляўзуровага Манастыра
Кармэлітанак у Фларэнцыі. У 1854-м годзе Марыя Тэрэса заснавала ўспомнены вышэй Інстытут,
які прысьвяцціў сябе выхоўваць дзяўчат—асабліва найбольш убогіх. Марыя Тэрэса памерла
ў 1889 годзе. Сёньня больш за 300 кармэлітанак належыць да Інстытуту Законніц Маці
Божай з Кармэль, заснаванага новай Бласлаўлёнай.