2006-10-09 14:21:34

РЫМ-САФІЯ: У Балгарыю хутка прыбудуць часцінкі мошчаў Святога Георгія. Яны будуць пачываць у праваслаўнай царкве Святога Георгія горада Руссе, ахоўнікам якога і з'яўляецца гэты герой першахрысциянства, паднесены да хвалы Алтароў.


Каб прыняць каштоўны дар і суправаджаць яго са Святога Пасаду прыбыў Мітрапаліт неафіт. Цырымонія перадачы адбылася ў базіліцы святога Яна Латэранскага - адной з 4 галоўных цэркваў каталіцкага свету. З радаснай нагоды праваслаўны балгарскі Мітрапаліт сказаў: "Гэты акт узаемнасці і духоўнай радасці ў імя Хрыста будзе новым сведчаннем на шляху нашага набліжэння ў сумесным пошуку міра, стваральнай дзейнасці і ўзрастання ў дабры, любові, згодзе між нашымі Цэрквамі і народамі".
Прыгадаем, што праваслаўная балгарская грамада Рыму мае для сваіх Боскіх літургій адзін са славутых храмаў Вечнага горада - святых Вікенція і Анастазія ля славутага фантана Трэві.
Перад адбыццём на радзіму Мітрапаліт Неафіт прыняў удзел у сустрэчы Грамады Святога Эгідыя на Тыбрскім востраве Рыма ў старажытнай царкве святога Барталамея.







All the contents on this site are copyrighted ©.