2006-10-09 14:35:39

Беларуская экспазіцыя ў Балгарыі


У Сафіі адкрылася выстава “Свет беларускай кнігі. Кнігавыдавецтва ў Беларусі на мяжы тысячагоддзяў”. Беларуская экспазіцыя ўключыла ў сябе больш за 250 лепшых узораў сучаснага айчыннага кнігавыдавецтва. Сваю прадукцыю прадставілі 15 паліграфічных прадпрыемстваў, у тым ліку выдавецтвы “Беларусь”, “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура”, “Літаратура і мастацтва”, выдавецкі дом “Беларуская навука”, Мінская фабрыка каляровага друку, Беларускае тэлеграфнае агенцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.