2006-10-09 14:32:52

Ашмянскаму Касьцёлу-- сто гадоў


29 верасня, ва ўрачыстасць святых Арханёлаў, ашмянскі касцёл, які носіць тытул святога Міхала Арханёла, адзначаў свой 100-гадовы юбілей. Святыня не змагла змясціць усіх – на ўрачыстасці прысутнічалі не толькі парафіяне і вернікі з іншых парафій, але прыбылі шматлікія госці-пілігрымы з іншых дыяцэзій Беларусі і з-за яе межаў. Ва ўрачыстай святой Імшы на чале з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам удзельнічалі святары з дыяцэзій на Беларусі, а таксама святары з Польшчы, Літвы, Эстоніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.