2006-10-06 14:55:28

У Кітаі арыштавалі двух каталіцкіх святароў.


Паліцыя паўднёвай кітайскай правінцыі Гуандон затрымала двух святароў Каталіцкай Царквы, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Апостальскага Пасада. Яны толькі што звярнуліся з Еўропы. Паліцыя затрымала а.Шао Джуміна, генеральнага вікарыя дыяцэзіі Венджу, і а.Джана Суніана, канцлера гэтай дыяцэзіі. Пры затрыманні не было пададзена ніякіх тлумачэнняў. Супрацоўнікі паліцыі таксама забралі вялікую колькасць фатаграфій, якія святары прывезлі з Еўропы.
Да гэтага згаданых святароў двойчы затрымлівалі. Першы раз у 1999 годзе. Потым а.Шао быў вызвалены пасля таго, як яму была патрэбна медычная дапамога. У лістападзе 1999 года за 120.000 асобнікаў рэлігійных гімнаў быў арыштаваны і а. Джан. Ён быў прыгавораны да 6 гадоў турмы і вялікаму штрафу, але быў вызвалены на свабоду ў снежні 2003 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.