2006-10-06 08:48:29

Папа прыняў новага пасла Албаніі пры Апостальскай сталіцы.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° падтрымаў намер Албаніі зрабіцца членам ЕС. “Албанія можа ўнесці асаблівы ўклад у аб’яднанне Еўропы, - заявіў Папа, прыймаючы вярыцельные граматы новага пасла гэтай краіны пры Апостальскай сталіцы.
Пад час кароткай цэрымоніі, якая адбылася ў папскай загараднай рэзідэнцыі Кастэльгандольфо 29 верасня, Свяцейшы Айцец з павагай гаварыў пра албанскі народ, чыё імкненне “да праўды і свабоды заўсёды было шчырым. Яго не здоліла спыніць нават працяглая камуністычная дыктатура. “Менавіта гэты дух, - падкрэсліў Свяцейшы Айцец, - павінен дапамагчы сёняшняй Албаніі падтрымліваць высілкі па захаванню еўрапейскай культуры, якая адлюстроўвае праўду аб чалавечай натуры”.
Гаворачы аб ролі Царквы ў албанскім грамадстве, Папа прыпомніў аб прыкладзе Маці Тэрэзы, албанкі, якая “абвяшчала ўсім, што Бог ёсць любоў і Ён любіць усіх людзей, асабліва бедных і пакінутых”. “Царква, - зазначыў Свяцейшы Айцец, - жадае сведчыць аб гэтай любові праз адукацыйную і сацыяльную дзейнасць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.