2006-10-05 14:32:47

У Фларэнцыі завершылася штогадовая міжнародная сустрэча "Грыгарыянскі спеў". У ёй прынялі ўдзел болш за 50 хораў з розных краін свету.


На радасць шматлікім турыстам, у ліку якіх нямала пілігрымаў ды курортнікаў з Беларусі, канцэрты конкурсу, праводзімага па ініцыятыве рэктарата катэдры славутага гораду, праходзілі не толькі ў ёй, але й яшчэ ў некалькіх найбольш прыгожых цэрквах. Як зазначылі арганізатары свята грыгырыянскага песьняпення, яны вельмі задаволеныя, што удалася аднавіць у Фларэнцыі так цудоўны музычны фестываль. Рэктар катэдры Санта Маріа дэль Фіёрэ, монс. паоло Розаці зазначыў на закрыцці, што Фларэнцыя будзе працягваць адноўленую традыцыю "Грыгарыянскі харал можна ахарактэрызаваць як арыстакратычны, -зазначыў прэлат.- Ягоны стыль далёкі ў часе ад сучасных, але ён мае цудаддзейства. І сучасны чалавек таксама аддаецца ягонае духоўнасці і прыгажосці, укарэхненых у хрысціянскай старажытнасці."







All the contents on this site are copyrighted ©.