2006-10-05 14:33:24

У Літве пачаў дзейначаць закон, які абмяжоўвае змяшчэнне гараскопаў у СМI.


З 1 верасня ў Літве пачаў дзейнічаць закон, які забавязвае СМI паведамляць аб няпэўнасці гараскопаў і прадказанняў. Такім чынам законатворцы імкнуцца абараніць грамадзянаў ад іх адмоўнага ўплыву.
Згодна з новай рэдакцыяй закона аб інфармаванні грамадскасці, арганізатары публічнай інфармацыі “не павінны ствараць уражанне, што астролагі, хіраманты, экстрасэнсы, біаэнэргетыкі могуць даваць парады аб будучым, аб здароўі, грошах і г.д.”.
Па словах старшыні працоўнай групы камітэта Сейма па навуке, адукацыі і культуры Аудроне Пітренене, закон не накіраваны на тое, каб гараскопы і прадказанні не з’яўляліся ў СМI. Яны па-ранейшаму будуць друкавацца, гучаць па радыё і паказвацца па тэлебачанню. Проста да іх павіннен дадавацца каментарый, што прадстаўленая інфармацыя не з’яўляецца спраўджаным фактам. У якой форме гэта трэба рабіць, вырашае само кожнае выданне.
“Мы не жадаем, каб СМI злоўжывалі, заахвочваючы грамадзянаў верыць прадказанням і гараскопам, таму і прынялі такі закон. Гэта прэвінтыўная мера, якая будзе дзейнічаць не адзін год”, - зазначыла спадарыня Пітренене.
Са свайго боку прадстаўнікі Каталіцкай Царквы Літвы спакойна аднесліся да закона і ўстрымаліся ад яго каментарыяў. Айцец Ленгінас Вірбалас не здзіўляецца жаданню людзей ведаць сваю будучыню. “Гэта робіцца розным чынам, у тым ліку і пры дапамозе гараскопаў, якія заместа таго, каб заахвочваць чалавека самастойна вырашаць свае праблемы і браць на сябе адказнасць за свае дзеянні, даюць розныя неабгрунтаваныя прапановы”, - сказаў святар.
“Вера ў гараскопы прыніжае чалавека, які з поўнавартаснага свабоднага і адказнага чалавека робіцца няздольным узяць на сябе адказнасць за ўласнае жыццё і лёс”, - дадаў а. Ленгінас.







All the contents on this site are copyrighted ©.