2006-10-05 14:31:12

У Ватыкане завершылі свой візіт ad limina біскупы Рэспублікі Чад. Яны мелі спецыяльную аўдыенцыю ў Папы Бенедыкта 16, які асабліва вызначыў сваё задавалненне тым, што ў гэтай афрыканскай краіне адносіны між хрысціянамі і мусульманамі ў цэлым добрыя.


"Заклікаю вас працягваць супрацоўніцтва ў духу шчырага дыялогу і ўзаемнай павагі,-звярнуўся Папа да біскупаў Чорнага кантыненту. - Дапамагайце кожнаму чалавеку мець жыццё ў адпаведнасці з годнасцю, атрыманай ад Бога у памкненні да сапраўднай салідарнасці і да гарманічнага развіцця грамадства". Такім чынам, Бенедыкт 16 зноў выказаў перакананне, што мусульманам і хрысціянам неабходна ўмацоўваць узаемапаразуменне з тым, каб узрастала супрацоўніцтва між абедзьвюма грамадамі. Янро павінна базавацца на дружалюбнасці і прызнаванні свабоды выбара кожнай асобы. Па словах Папы ,якія ён не стамляецца паўтараць, "умацаванне братэрства сярод розных грамадаў, якія складаюць адзіны народ, дае магчымасць берагчы краіну ад кожнай формы супрацьстаяння, што маглы б выклікаць новыя гвалты."
Для даведкі: насельніцтва Чада крыху меньшае за наша і складае 9млн. 900тысяч, 51 працэнт з 'х - мусульманскага веравызнання. Хрысціянская грамада таксама немалая - 35 працэнтаў насельніцтва, з якіх дзясятая частка - католікі. Рэспубліка Чад мае напружаныя адносіны з суседнім Суданам дзеля прымяжовай правінцыі Дарфур, дзе не сціхае ўзброены канфлікт.







All the contents on this site are copyrighted ©.