2006-10-03 15:15:43

У Калькуце праходзіць міжнародная маладзёвая сустрэча экуменічнай грамады з Тэзэ. Гэта будзе працягам багатай гісторыі сувязей між славутай французскай грамадой і Індыяй, чаму спрыяла і духоўная сяброўства двух вялікіх - маці Тэрэзы і брата Рожэ.


Арганізацыі сустрэчы, у якой чакаецца найбольшы ўдзел маладых хрысціянаў з розных краін Азіі, моцна дапамагае камісія па справах моладзі пры каталіцкай Біскупскай канферэнцыі Індыі і , асабліва, арцыдыяцэзія Калькуты. а таксама пратэстанцкая Царква паўночнай Індыі і праваслаўная Сірыйская Царква мар Фамы. Брат Алоіз ужо знаходзіцца на месцы .Прыбыў ён сюды пасля знаходжання ў грамадзе Тэзэ ў Бангладэжы. Тут браты жывуць у сваім пасяленні ўжо 30 гадоў. Рабілі ўзаемныя адведзіны маці Тэрэза і брат Рожэ, які свой першы ліст да моладзі напісаў менавіта з Калькуты. У выніку кантактаў маці Тэрэза і брат Ражэ выдалі тры сумесныя кнігі.
Кастрычніцкая сустрэча грамады Тэзэ ў Калькуце станецца новым этапам "паломніцтва даверу" , распачатага братам Ражэ паўстагоддзя назад.







All the contents on this site are copyrighted ©.