Чарговыя старонкі з Кампендіума сацыяльнай дактрыны Каталіцкай Царквы.
151 Чалавечая сацыяльнасць не ёсць аднолькавай, яна знаходзіць сабе шмат выяваў.
Бо агульнае дабро залежыць ад здаровага сацыяльнага плюралізма. Розныя
грамадства закліканы складаць адзінае і гарманічнае цэлае, у сярэдіне якога кожнае
здолее захоўваць і развіваць уласную індывідуальнасць і аўтаномію. Некаторыя складаючыя
тыпы грамадстваў – такія, як сямья, грамадская і рэлігійная суполка – больш непасрэдна
адпавядаюць натуры чалавека; іншыя ўзнікаюць, хутчэй, у выніку свабоднай выявы волі:
“Каб спрыяць удзелу як мага большай колькасці людзей у сацыяльным жыцці, трэба падтрымліваць
стварэнне асацыяцый і ўстаноў, заснаваных на прынцыпе выбранасці , “з эканамічнымі,
культурнымі, сацыяльнымі, спартыўнымі, прафісыйнымі, палітычнымі і іншымі мэтамі як
у палітычных грамадах, так і ў сусветным сэнсе”. Гэта “сацыялізацыя” выяўляе
таксама натуральную тэндэнцыю людзей аб’ядноўвацца дзеля асягнення мэтаў, якія перавышаюць
індывідуальныя магчымасці. Яна развівае якасці асобы – у прыватнасці, здольнасць да
ініцыятывы і пачуццё адказнасці. Яна дапамагае гарантаваць права асобы”. IV. Правы
чалавека а) Вартасць праў чалавека 152 Праца па акрэсленню і абвяшчэнню
праў чалавека – адно з самых значных намаганняў, якія дзейсна адказваюць на няўхільныя
патрабаванні, якія паходзяць ад чалавечай годнасці. Царква бачыць у гэтых правах
выключную магчымасць, якая падаецца ў нашы часы: сцвярджаючы іх, людзі паўсюль будуць
больш дзейсна прызнаваць і ўмацоўваць чалавечую годнасць як характэрыстыку, якую Сам
Бог Стварыцель надаў уласнаму стварэнню. Настаўніцтва Царквы станоўча паставілася
да Агульнай дэкларацыі праў чалавека, прынятай ААН 10 снежня 1948 года, а Ян
Павел II акрэсліў яе як “сапраўдную веху на шляху маральнага прагрэса чалавецтва”. 153
Сапраўды, корань чалавека належыць шукаць у годнасці, якая належыць кожнай чалавечай
істоце. Гэта годнасць, якая адпавядае чалавечаму жыццю і ёсць раўнай для ўсіх
асобаў, магчыма знайсці і асягнуць, перад усім, розумам. Натуральны фундамент праў
прадстаўляецца яшчэ больш моцным, калі мы бачым у звышнатуральным святле, што чалавечая
годнасць дадзеная нам Богам і глыбока параненая грахом была ўспрынятая і адкупленая
Езусам Хрыстом праз Яго ўцелаўленне, смерць і ўваскасенне.. Сапраўдная крыніца
праў чалавека – не проста воля людзей, грамадскі парадак, цывільныя ўлады, але сам
чалавек і Бог, ягоны Творца. Гэтыя правы – “агульныя, недатыкальныя, неад’емныя”.
Агульныя, бо прысутнічаюць ва ўсіх людзях, незалежна ад часу, мейсца і суб’екта.
Недатыкальныя, бо яны “тычацца чалавечай асобы і яе годнасці” і таму “было
б не карысна абвяшчаць права, не намагаючыся ў той жа час да таго, каб належным чынам
забяспечыць іх захавання ўсімі, паўсюль і ў адносінах да кожнага”. Неад’емныя,
бо “ніхто не можа на законных падставах пазбавіць гэтых праў іншага чалавека,
хто б ён не быў, дзе б ён не быў бы гэта значыла б здзейсніць гвалт над яго натурай”. 154
Правы чалавека трэба бараніць не толькі па асабку, але і у іх супольнасці: бараніць
іх часткова – знйачыць, у пэўнай ступені, не прызнаваць іх. Яны адпавядаюць патрабаванням
чалавечай годнасці і маюць на ўвазе, у першую чаргу, задавальненне істотных патрабаванняў
асобы, маральных і духоўных: “гэтыя права злучаны з усімі этапамі жыцця і з усялякімі
палітычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі аспектамі. Яны фарміруюць адзінае
цэлае, рашуча накіраванае на садзейнічанне кожнаму аспекту дабра асобы і грамадства…
Цэласнае сцверджанне ўсіх катэгорый праў чалавека – сапраўдная гарантыя таго, што
кожнае асобнае права будзе ў поўні захоўвацца”. Універсальнасць і непадзельнасць –
вось адметныя рысы праў чалавека: “гэта два галоўных прынцыпа, якія прапануюць патрабаванне
ўкарэнваць правы чалавека ў розных культурах, а таксама паглыбляць іх юрыдычны аспект,
каб забяспечыць іх поўнае выкананне”. б) Спецыфікацыя праў 155 Навука Яна
ХХIII, Ватыканскі сабор і навука Паўла VI шырока асвятляюцш канцэпцыю
праў чалавека, акрэсленую Навукай Яна Паўла II у энцыкліцы “Centesimus annus”,
дзе ён склаў спіс праў: “ права на жыццё, якое ўключае права дзіцяці на развівацца
ў матчыным улонні з моманта зачацця; права жыць у адзінай сямье і ў маральным
асяроддзі, якое спрыяе развіццю асобы; права развіваць розум і свабоду ў пошуках
і зразуменні праўды; права ўдзельнічаць у працы па выкарыстанні дабротаў зямлі і запрацоўваць
гэтай працай на жыццё сабе і сваім блізкім; права свабодна ствараць сямью, прыймаць
і выхоўваць дзяцей, адказна ставячыся да сваёй сэксуальнасці. У пэўным сэнсе крыніца
і сінтэз гэтых праў - рэлігійная свабода, якая прыймаецца як права
жыць па праўдзе сваёй веры, адпаведна трансцэндэнтнай годнасці сваёй асобы”. Першае
права, пададзенае ў спісе, - гэта права на жыццё, ад зачацця да яго натуральнага заканчэння.
Гэта права абгрунтоўвае ўсе ажыццяўленні іншых праў і мае на ўвазе, у прыватнасці,
незаконнасць любых формаў аборта і эўтаназіі. Падкрэслена найвышейшая каштоўнасць
права на рэлігійную свабоду: “усе людзі павінны быць вольныя ад націску з боку
як пэўных асобаў, так і сацыяльных групаў, а таксама ад ад любой чалавечай улады,
каб дзякуючы гэтаму ў рэлігійных пытаннях ніхто нікаго не прымушаў дзейнічаць у адпаведных
межах згодна свайму сумленню: як у прыватным жыцці, так і ў грамадскім, як аднаму,
так і разам з іншымі”. Захаванне гэтага права – ёсць паказчыкам “сапраўднага прагрэса
пры любом рэжыме, у любым грамадстве, сістэме ці асяроддзі”.