Прэмія Маці Тэрэзы за 2006 год была ўручана актрысе Олівіі Хассі.
Англа-аргентынская актрыса Олівія Хассі, якая стала вядомай пасля таго, як выканала
ролю Джульетты ў фільме “Ромео і Джульетта” у 1968 годзе, была ўзнагароджана прэміяй
Маці Тэрэзы за 2006 год. Прэмія была ўручана актрысе за выкананне ролі заснавальніцы
закону Міссіянарак Боскай любові – блаславёнай Маці Тэрэзы Калькутскай. На мінулым
тыдні адбыўся першы паказ фільма “Маці Тэрэза Калькутская”, на якім прысутнічала і
выканаўца галоўнай ролі спадарыня Олівія Хассі. Звыш 200 удзельнікаў прагляду прывіталі
яе апладысментамі. Спецыяльна на прэм’еру фільма і ўручэнне прэміі прыехала і
плямянніца Маці Тэрэзы Аджы Боджахіу. “ Я вельмі ўзрушана. Олівія здоліла перадаць
дух Маці Тэрэзы. Я проста не ў стане ў гэта паверыць”, - адзначыла Боджахіу. Акрамя
ролі Джульетты, Хассі выканала ролю Панны Марыі ў тэлевізійным серыяле “Езус з Назарэта”.
“Людзі пыталіся ў мяне, каго б я яшчэ хацела сыграць пасля выканання гэтых ролей,
і я адказвала: Маці Тэрэзу. I вось зараз мая мара здзейснілася”, - зазначыла актрыса. Раней
прэміі Маці Тэрэзы былі атрыманы Свяцейшым Айцом Янам Паўлам II°, Далай Ламай, Нэльсанам
Мандэйла, Джіммі Картэрам і Майа Ангелу. Маці Тэрэза памёрла ў 1997 годзе, а ўжо
ў 2003 годзе Папа Ян Павел II° афіцыйна далучыў яе да ліку блаславёных.