2006-10-02 14:50:01

Завершыла свае курсы Міжнародная школа рэлігазгнаўцаў, што праходзіла ў вёсцы Літкі пад Кіевам. Сярод студэнтаў, а таксама выкладчыкаў былі й беларускія тэолагі, філосафы і іншыя навукоуцы.


Мэта школы - навучыць катэхізатараў кампетэнтна і дэлікатна весці сістэму рэлігійнай адукацыі. Менавіта пра гэта гаворыць Рэзалюцыя Міжнароднай школы, у якой падкрэслена:" Рэлігійная адукацыя павінна мець раўнапраўе са свецкай сістэмай, ствараць альтэрнатыўныя курсы этыкі , якія базуюцца на плюралізмме, талерантнасці, нейтральнасці."
Удзельнікі школы - прадстаўнікі розных народаў, што збіраліся на Украіне, падкрэслілі, што выкладанне этыкі ў дзяржаўных установах не можа весціся ў форме агітацыі і прапаганды - ці то атэістычнага, ці то рэлігійнага светаадчування, але павінна несці аб'ектыўную інфармацыю, веды і маральныя ўстаноўкі. Гэта дапаможа садзейнічаць фармаванню гуманістычных адносінаў да свету і цярпімасці ў рэлігійных стасунках. Тэма школы - "Канфесійнае і свецкае вывучэнне рэлігіі - праблема суіснавання" была выбраная ў сувязі з ажыўленай дыскусіяй, у прыватнасці, у прымаючага Бока - на Украіне - аб ўводзінах рэлігійна-этычных прадметаў у дзяржаўныя праграмы навучання.







All the contents on this site are copyrighted ©.