2006-10-02 14:48:16

Дзяржаўны друкаваны орган Святога Пасаду "Osservatore Romano (рымскі аглядальнік ) " адзначвае 145 юбілей. Нарадзілася газета ў складаны гістарычны момант аб'яднання Італіі і паглынення Папскай вобласці утвораным каралеўствам .


Дык найперш "Osservatore Romano " выступала ў абароне інстытута Папства. Той факт, што ў Рыме тады сабраліся шматлікія філосафы, інтэлігенцыя для абароны папы Пія 9 ад нападаў італьянскіх уладаў і паспрыяў нараджэнню выдання. Напрыцягу амаль паўтара стагоддзя яно з'яўляецца, нягледзячы на шматлікія іншыя, больш сучасныя СМІ, галоўным інфарматарам свету з Пятровай сталіцы.
У сувязі з датай ў рымскім палацы Валенціні адкрыецца выстава, якая раскажа аб этапах гісторыі гэтай газеты. Ва ўрачыстасцях адкрыцця прыме ўдзел ватыканскі архіварыўс кардынал Жан Луі Торан і галоўны рэдактар газеты Марыо Агнес, якія адкажуць на пытанні прысутных







All the contents on this site are copyrighted ©.