2006-09-29 15:34:51

Славуты паэт Евгеній Евтушенко выказаў жаль, што ў праваслаўных храмах Расіі не гучаць вершы. Ён падкрэсліў, што гэта тым больш парадаксальна, што руская паэзія ёсць па сутнасці увасабленнем хрысціянства.


Так, паэт у штотыднёвіку "Расія" выказвае перакананне, што руская слынная літаратура была заўсёды выяваю Хрыста. "Руская паээзія - гэта адзін з класічных вобразаў хрысціянства. Я праваслаўны,ахрышчаны чалавек, - зазначае далей Яўген Еўтушэнка, - дык хачу выступаць у сваёй праваслаўнай Царкве."
Далей паэт вызначае,што, аднак, яму давялося са сваімі вершамі выступаць толькі ў хрысціянскіх храмах ЗША, Францыі і іншых краін. "Чаму ва ўсіх храмах свету вершы чытаюць, а у нашых праваслаўных - не? І гэта ў Расіі, дзе так любяць паэзію!"- зазначае ён ў часопісе.







All the contents on this site are copyrighted ©.