2006-09-29 15:35:20

РЫМ-КІЕЎ: У рымска - каталіцкі храм Устанаўлення Святога Крыжа ва ўкраінскай сталіцы перададзеная часцінка самога Крыжа Гасподняга. Урачыстая перадача з рук пробашча адпаведнай рымскай базілікі - Святога Крыжа ў Ерусаліме - адбылася пры вялікім народным маленні ўсіх хрысціянаў.


Прыгадаем, што Крыж, на якім быў укрыжаваны Госпад наш Езус Хрыстус, у 4 стагоддзі прывезла да Рыму імператрыца Алена - маці Роўнаапостальнага Канстантына Вялікага. Каб пераканацца, што гэта сапраўды дрэва, якое сталася Дрэвам жыцця пасля ўкрыжавання Госпада, Алена падводзіла да яго хворых. Менавіта іхнае цудадзейнае аздараўленне і сталася знакам таго, што першахрысціяне гераічна сапраўды здолелі перахаваць арыгінальны Часны Крыж праз 300 гадоў. Рэліквія адтады захоўваецца ў Рыме, у спецыяльна ўзведзеным храме. Часцінкі яго былі ў старажытнасці раздадзеныя галоўным хрысціянскім мясцовым Цэрквам, у тым ліку і тым, якія пасля расколу 1054 года сталі называцца праваслаўнымі.
Цяпер ў Кіеве фрагмент Крыжа Гасподнега будзе хавацца назаўсёды. Ён знаходзіцца ў шкле, якое ўпраўлена ў вялікі крыж.Урачыстую перадачу ажыццявіў пробашч Рымскай базілікі айцец Сімоне Фьёразо, а прыняў рэліквію біскуп Станіслаў Шырокарадзюк.Ён зазначыў:"Гэта адбылася ў асаблівым месцы: менавіта гэты каталіцкі храм быў адзіным, які дзейнічаў у часы Савецкага Саюза ў Кіеве. Гэтая рэліквія, - кажа біскуп, так важная для нас, як дарожныя указальнікі - для аўтамабісліста, каб мець бяспеку на шляху, бо знак Крыжа - указальнік на дарозе Збаўлення."







All the contents on this site are copyrighted ©.