2006-09-28 14:38:37

Польскія і украінскія вернікі наведалі сумнавядомы Майданек.


22 верасня ва Украіне адбылася пілігрымка прыгаданая да Дзён “Майданэка”. Гэта падзея злучана з духоўным пасланніцтвам блаславёнага пакутніка Емельяна Коўча – грэка-каталіцкага святара, які загінуў у канцэнтрацыйным лагеры “Майданэк” з-за таго, што дапамагаў гебрэям. У пілігрымцы прынялі ўдзел біскупы і святары Каталіцкай Царквы з Украіны і Польшчы, былыя вязні канцэнтрацыйнага лагера і шмат маладых вернікаў. Мерапрыемства адбылося пад патранатам галавы УГКЦ Любаміра Гузара і Люблянскага Мітрапаліта, арцыбіскапа Юзефа Жыцінскага.
Арцыбіскуп Жыцінскі, гаварыў аб актуальнасці пазыцыі і навукі а.Емеляна Коўча і ўручыў статуэткі “Memoria iustorum” (памяць праведных) некаторым удзельнікам спаткання. Iх атрымалі тыя ўкраінцы і палякі, якія пад час Другой сусветнай вайны выступалі за прымірэнне і згоду паміж украінцамі і палякамі.
Урачыстую літургію на прыканцы пілігрымкі ўзначалілі мітрапаліт Перамышлска-Варшаўскі Iван Мартыняк і мітрапаліт Люблінскі Юзеф Жыцінскі. У Майданэку была ўпершыню цэлебравана Богаслужба ва усходняй традыцыі, пад час якой з казаннем звярнуўся да вернікаў грэка-каталіцкі епіскап з Iвана-Франкоўска Сафрон Мудры.







All the contents on this site are copyrighted ©.