2006-09-28 14:34:33

Ватыкан прыняў удзел у "Днях еўрапейскай культуры".


У рамках удзелу ў “Днях еўрапейскай спадчыны” – акцыі, арганізаванай Радай Еўропы, Святы Пасад на пэўны час адмяніў плату за ўваход у Ватыканскія музеі і рымскія катакомбы. У гэтым еўрапейскім мерапрыемстве Ватыкан удзельнічае пры пасрэдніцтве Папскай камісіі да спраў культурнай спадчыны Царквы, Ватыканскіх музеяў і Папскай рады да спраў святой археалогіі.
У мінулую нядзелю турысты мелі магчымасць задарма наведаць Ватыканскія музеі і рымскія катакомбы.
Афіцыйнае рашэнне аб правядзенні “Дзён еўрапейскай спадчыны” было прынята Радай Еўропы ў 1991 годзе, аднак да гэтага часу падобныя мерапрыемствы праходзілі ўжо на працягу 6 гадоў. З атрыманнем афіцыйнага статуса папулярнасць згаданых “Дзён” павялічвалася з года ў год, а мерапрыемствы , якія преаводзіліся ў іх рамках, прыцягвалі вялікую колькасць турыстаў з Еўропы. У 2005 годзе 32.000 аб’ектаў культурнай спадчыны Старога кантынента наведалі каля 20 млн. чалавек. У бягучым годзе ў “Днях еўрапейскай спадчыны” прыймаюць удзел 40 краінаў Еўропы.







All the contents on this site are copyrighted ©.