2006-09-27 16:31:57

У чацвер, 28 верасня ў Мінску адбудзецца суд над каталіцкім святаром Антоніям Качко. Ён, беларус - грамадзянін Польшчы, які даўно жыве і служыць у Беларусі, быў затрыманы за тое, што адслужыў святую Імшу ў Чырвоным касцёле без спецыяльнага дазволу.


Ксёндз Антоні 78 гадоў назад нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, што тады была пад Польшчаю. Апошнія 15 год служыць пробашчам у вёсцы Замосце Слуцкага раёну. Быўшы праездам у Мінску ён адправіў святую Літургію ў царкве святых Сымона і Алены ў 9 гадзіне раніцы 22 верасня. Пасля надавання блаславентва вернікам да яго падышлі двое ў штацкім (мужчына і жанчына) і сказалі, што ён парушыў закон краіны аб рэлігійнай дзейнасці. У прыватнасці, літара адпаведнага закону РБ кажа, што перавод з парафію на парафію святара-замежніка Царквоўная Курыя можа ажыццяўляць толькі з дазволу Камітэта па справах рэлігій. Быў складзены пратакол, ксяндза завязлі ў суд, забралі пашпарт. Потым выпусцілі, але айцец Антоні Качко , як расказаў ксёндз Ігар Лашук - каталіцкі святар з Мінска, мае хваробы, дык адчувае сябе вельмі дрэнна пасля такой псіхалагічнай траўмы. Ён толькі адслужыў адну святую Імшу ў братнім касцёле, будучы праездам у Мінску. Мае ўсе дакуманты ў парадку і, паўторым, 15 годы жыве і дае святарскае духоўнае наталенне ў касцёле вёскі Замосце Слуцкага раёну Мінскай вобласці, дзе спрадвеку жывуць ягоныя родныя. Жадаем здароўя і сіл айцу Антонію! Будзем спадзявацца, што гэты выпадак - не больш, як непаразуменне і прыватнае тлумачэнне літары.







All the contents on this site are copyrighted ©.