2006-09-27 08:27:33

Каментарый монс. Фізікелла аб адносінах Папы да пабудовы новай Еўропы.


Па словах монсіньора Рыно Фізікелла, рэктара Папскага Латэранскага універсітэта і вікарнага біскупа Рыма, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° з’яўляецца адным з нямногіх, што маюць магчымасць дапамагчы свету “знайсці верны шлях для ўпраўлення эпахальнымі зменамі, у якія мы цяпер уцягнуты”.
8 верасня ў Мюнхіне монс. Фізікелла выступіў на канфярэнцыі, якая прайшла пад назвай “Багаслоўская думка Бенедыкта XVI° і Еўропы”. Згаданая канфярэнцыя прайшла ў рамках цыкла “Размовы аб Еўропе”, арганізаванага Iтальянскім інстытутам культуры, які знаходзіцца ў сталіцы Баварыі. Пад час сваёй прамовы біскуп падкрэсліў тры элемента, якія з’яўляюцца сінтэзам папскай думкі і, у той жа час, “асноўнымі напрамкамі ягонай дзейнасці ў першы год пантыфікату”.
“На першы план выступае тэма ідэнтычнасці хрысціянства перад выклікам, які выяўляецца ў сучасным культурным, палітычным і сацыяльным кантэксце”.
“Па-другое, былі акрэслены адносіны паміж хрысціянствам і, перад усім, праектам новай аб’яднанай Еўропы. Гэта заклікае да разважанняў аб яе будучыні, у рамках якой будуць прысутныя законадаўства і культура наступных дзясяцігоддзяў”.
“У выніку, падкрэсліваецца цантральнае мейсца чалавечай асобы і вартасць яе годнасці ад пачатку да канца існавання чалавека, як нязменны цэнтр сацыяльнай дактрыны Царквы”.
“Гэтыя тры тэмы Бенедыкт XVI° аб’яднаў пры пасрэдніцтве аналіза таго, што знаходзіцца ў аснове нашай веры: трывала творчае дзеянне Бога, Які ў кожную эпоху нястомна дае знакі Сваёй прысутнасці ў нашай гісторыі, як выказ, які аднаўляе чалавека і ўсялякае стварэнне”, - зазначыў біскуп Фізікелла.







All the contents on this site are copyrighted ©.