2006-09-27 16:29:53

Агульная Аўдыенцыя Папы у сераду 27 верасьня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 34 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцец, ў часе сёньняшняе аўдыенцыі, працягваў свой цыкл пра Апосталаў. Менавіта катахэза была прысьвечаная Апосталу Тамашу. Эвангэльлі ўспамінаюць аб некалькіх важных здарэньнях, ў якіх Тамаш удзельнічаў.
RealAudioMP3
Сьвяты Апостал Ян успамінае, што калі Ісус выбіраўся ў Бэтанію, блізка Ерусаліму і пагражала Яму сьмяротная небясьпека, Тамаш паклікаў іншых Апосталаў сказаўшы ім: “Пойдзем таксама і мы, каб разам з Ім памерці”. Выказаў такім чынам- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—поўную адданасьць і гатоўнасьць пайсьці за Настаўнікам нават на сьмерць. У часе Апошняе Вячэры на запытаньне Тамаша Ісус сказаў славутае сфармуляваньне: “Я ёсьць Дарога, Праўда і Жыцьцё”. У канцы гэта Тамашу- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- пасьля Таямніцы Пасхі Хрыстос паказаў свае раны на знак Уваскрасеньня.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.