2006-09-25 14:16:44

У панядзелак 25 верасьня Папа сустрэўся з прадстаўнікамі музульманскага сьвету


Сустрэча адбылася, ў панядзелак 25 верасьня, ў летняй рэзыдэнцыі Папы ў Кастэльгандольфо. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што ад дыялогу з ісламам залежыць нашая будучыня.
Запэўніў таксама аб сваёй глыбокай пашане для пасьлядоўнікаў ісламу ды таксама аб тым, што ад пачатку свайго Пантыфікату выказваўся за дыялогам з іншымі рэлігіямі і культурамі. Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў значэньне дыялогу паміж хрысьціянамі і музульманамі, якога мэтаю мае быць, між іншым, пераадольваньне актаў неталерантнасьці і насільля.
На сустрэчу прыбыло 22-х дыпламатаў музульманскіх краін, ў гэтым 8-х з-паза Рыму, 16-ць членаў, так званай, музульманскай кансультацыйнай рады пры італьянскім міністэрстве ўнутраных спраў ды прадстаўнікі Сусьветнай Музульманскай Лігі.
Пасьля прамовы Папа Бэнэдыкт 16 сам асабіста падыходзіў да кожнага з запрошаных гасьцей, каб усьціснуць руку ім ды паразмаўляць хвілінку.








All the contents on this site are copyrighted ©.